8 мая Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Вярхоўнага Патрыярха і Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна ІІ, які знаходзіцца з візітам у Рыме. Пасля прыватнай сустрэчы Святы Айцец звярнуўся да іерарха з прамовай, у якой адзначыў, што адносіны паміж Армянскай Апостальскай Царквой і Каталіцкім Касцёлам умацаваліся асабліва на працягу апошніх дзесяцігоддзяў.
Прасіць у Бога аб дары рады заклікаў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 7 мая. Гэтаму дару Святога Духа Пантыфік прысвяціў сваю катэхезу.
“Слова Божае і Эўхарыстыя напаўняюць нас радасцю. Калі сумны – вазьмі Божае слова. Калі прыгнечаны – вазьмі Божае слова і ідзі на нядзельную святую Імшу, каб прыняць Камунію, каб удзельнічаць у таямніцы Езуса”, - з такім заклікам Папа Францішак звярнуўся да вернікаў, сабраных на плошчы св. Пятра, каб прыняць удзел у малітве “Regina Caeli”, 4 мая.
Папа Францішак звярнуўся з заклікам аб міры ва Украіне. 4 мая пасля нядзельнай малітвы “Regina Caeli” на плошчы св. Пятра Пантыфік пажадаў даверыць вырашэнне драматычнага канфлікту ў гэтай краіне заступніцтву Найсвяцейшай Панны Марыі.
Чылійскае тэлебачанне паказала незвычайнае інтэрв’ю з Папам Францішкам, у якім Пантыфік адказвае на пытанні іерарха, занепакоенага адсутнасцю пакліканняў у сваёй дыяцэзіі. Гутарка была запісана падчас візіту біскупа Хуана Ігнасіа Гансалеса Эрасурыса ў Ватыкане.
"Святы Дух адкрывае наш розум, каб мы лепш разумелі Божыя і чалавечыя справы, сітуацыі, усё", - адзначыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 30 красавіка. Пантыфік прысвяціў сваю катэхезу другому дару Святога Духа – розуму.
Кожная хрысціянская супольнасць павінна параўноўваць сваё жыццё з тым, што анімавала Касцёл першых стагоддзяў, гэта значыць, павінна праверыць сваю здольнасць жыць у «гармоніі» сведчання аб уваскрасенні Хрыста і дапамагаць бедным, лічыць Папа Францішак.
28 красавіка на ватыканскай плошчы адбылася Імша падзякі за кананізацыю Яна Паўла II. Імшу ўзначаліў Папскі вікарый для Дзяржавы Ватыкан кардынал Анджэло Камастры.
Ян ХХІІІ – Папа паслухмянасці Святому Духу, а Ян Павел ІІ – Папа сем’яў, адзначыў Святы Айцец Францішак падчас кананізацыйнай Эўхарыстыі на плошчы св. Пятра, якую цэлебраваў разам з Пантыфікам на пенсіі Бэнэдыктам ХVI 27 красавіка. У літургіі разам з сотнямі тысяч вернікаў прынялі ўдзел прэзідэнты, прэм’ер-міністры і ўрадавыя дэлегацыі шматлікіх краін свету, а таксама беларускія іерархі і вернікі.
Цуд, неабходны для кананізацыі Яна Паўла II, быў звязаны з вылячэннем праз яго заступніцтва 48-гадовай Фларыбэт Морас Дыяс з Коста-Рыкі, у якой была анеўрызма мозгу. Аперацыйнае ўмяшанне было смяротна небяспечным.