“Кананізацыя – мне падабаецца” – з такой ініцыятывай у сацыяльных сетках Касцёл хоча прыцягнуць цікавасць моладзі да кананізацыі Яна Паўла II і Яна XXIII, якая адбудзецца ў Ватыкане 27 красавіка. Адпаведную канцэпцыю распрацавалі Рымская дыяцэзія разам са студэнтамі факультэта камунікацыі рымскага ўніверсітэта “LUMSA”, каб праз “Facebook”, “Twitter”, “Instagram”, “Youtube” і “Storify” моладзь магла атрымаць веды аб навучанні і сведчанні двух Пантыфікаў.