Сёння, 21 лютага 2011 г., адбылася публічная Кансісторыя па кананізацыі благаслаўлёных. Падчас яе былі прадстаўлены справы трох кандыдатаў да кананізацыі: Гвіда Марыі Канфорці, заснавальніка місіянерскай супольнасці св. Францішка Ксаверыя, кс. Луіджы Гуанэлла, заснавальніка Кангрэгацыі слугаў любові і Інстытута дачок Святой Марыі ад Божага Провіду, а таксама Баніфацыі Радрыгес дэ Кастра, заснавальніцы Кангрэгацыі служак св. Юзафа.