Сітуацыя каталіцкай меншасці ў Ісландыі і яе ўклад у развіццё краіны, роля традыцыйных каштоўнасцяў у жыцці народа, а таксама значэнне Ісландыі для міру ў свеце сталі тэмамі размовы Святога Айца Бэнэдыкта XVI з Прэзідэнтам краіны Олафурам Рагнарам Грымсанам. 4 сакавіка 2011 г. Папа ўдзяліў ісландскаму лідэру аўдыенцыю.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выказаў «глыбокі смутак» з прычыны гібелі пакістанскага міністра па справах рэлігійных меншасцяў Шабхаза Бхацці, які быў застрэлены ў Ісламабадзе 3 сакавіка 2011 г. Спачувальная тэлеграма, высланая Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ на імя старшыні епіскапату Пакістана, запэўнівае ў малітве Папы аб супакоі для «высакароднай душы» забітага.
Пытанне абароны жыцця чалавека і сям’і, дапамога ў інтэгральным развіцці, барацьба з беднасцю, а таксама пытанне павагі правоў чалавека — галоўныя тэмы, якія былі закрануты падчас сённяшняй сустрэчы Бэнэдыкта XVI і дзяржсакратара Яго Святасці кардынала Тарчызіо Бэртонэ з Прэзідэнтам Чылі Себасцьянам Піньера.
Адносіны паміж Касцёлам, Еўрапарламентам і іншымі арганізацыямі Еўрасаюза, пытанні рэлігійнай свабоды і абарона хрысціянскіх меншасцяў у свеце былі галоўнымі тэмамі размовы Святога Айца Бэнэдыкта XVI і старшыні Еўрапарламента Ежы Бузэка. 28 лютага 2011 г. Папа ўдзяліў Бузэку аўдыенцыю.
Праблемы постабартыўнага сіндрому і захавання банкаў пупавіннай крыві з’яўляюцца вельмі актуальнымі для сучаснага грамадства, бо датычаць дабра асобы. Гэта падкрэсліў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у прамове да ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Папскай акадэміі ў абарону жыцця, якое завяршылася 26 лютага 2011 г.
28 лютага 2011 г. Бэнэдыкт XVI сустрэнецца ў Ватыкане са старшынёй Еўрапейскага парламента Ежы Бузэкам. Палітык павінен быў наведаць Святога Айца 25 кастрычніка мінулага года, але візіт быў адменены з-за праблем са здароўем першага.
24 лютага 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю Прэзідэнту Лівана Мішэлю Сулейману. Прадметам размовы была, між іншым, сітуацыя на Блізкім Усходзе, у тым ліку падзеі апошняга часу ў арабскіх краінах.
27 сакавіка 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Фоссэ Адрэатынэ (Італія), дзе ў сакавіку 1944 г. фашысты расстралялі 335 італьянцаў. Карная акцыя была адказам на замах партызанаў на нямецкіх паліцэйскіх у Рыме 23 сакавіка 1944 г.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI накіраваў спачуванні пацярпелым ад землятрусу ў Крайстчорчы (Новая Зеландыя). Ад імя Папы тэлеграму на імя біскупа горада Бэрры Джонса падпісаў Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ.