«Літургію неабходна цэлебраваць так, каб падкрэсліваць у першую чаргу дзеянне Бога, і тады яна зможа стаць катэхезай, у якой сам Бог будзе навучаць і выхоўваць вернікаў», — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у пасланні да ўдзельнікаў 62-га Усеітальянскага літургічнага тыдня.
Агульная аўдыенцыя са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI адбылася ў нядзелю 14 жніўня 2011 г. Перад малітвай «Анёл Панскі» Пантыфік паразважаў над нядзельным Евангеллем і заклікаў да гэта прысутных вернікаў, якіх прывітаў на розных мовах.
На агульную аўдыенцыю Святога Айца Бэнэдыкта XVI, што адбылася 10 жніўня 2011 г., сабралася каля 2,5 тысяч вернікаў. Аўдыенцыя прайшла ў папскай рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа.
Выкананне твораў Іагана Себасцьяна Баха стала музычным падарункам да 60-годдзя святарства папы Бэнэдыкта XVI і яго брата Георга Ратцынгера. Святарскае пасвячэнне яны атрымалі ў адзін дзень — 29 чэрвеня 1951 г. у катэдры Фрайзінга.
У нядзелю 7 жніўня 2011 г. у папскай рэзідэнцыі Кастэль Гандольфа Святы Айцец Бэнэдыкт XVI правёў чарговую агульную аўдыенцыю. Пантыфік прапанаваў паразважаць над нядзельным урыўкам з Евангелля і заклікаў не баяцца даверыцца Богу.
У сераду 3 жніўня 2011 г., пасля месяца перапынку, на плошчы Свабоды (Piazza della Libertà) у Кастэль Гандольфа адбылася традыцыйная папская аўдыенцыя для вернікаў. Падчас аўдыенцыі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI заклікаў прысутных часцей браць у рукі Біблію падчас адпачынку і разважаць над яе зместам.
«У свеце адукацыі сёння трэба абуджаць хрысціянскі дух», — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у сваім пасланні да ўдзельнікаў пасяджэння Тэрэзіянскага інстытута. Сустрэча гэтага міжнароднага таварыства свецкіх католікаў, якія займаюцца абвяшчэннем Евангелля праз адукацыю і культуру, праходзіць з 19 па 28 ліпеня 2011 г. пад Мадрыдам (Іспанія).
Прэс-служба Апостальскай Сталіцы апублікавала праграму візіту папы Бэнэдыкта XVI у Германію, які адбудзецца 22–25 верасня 2011 г. Галоўнымі пунктамі афіцыйнага візіту Святога Айца на яго радзіму стануць літургіі з удзелам тысяч вернікаў, сустрэчы з палітыкамі ў Берліне, з прадстаўнікамі Евангельскіх Касцёлаў у Эрфурце, а таксама з біскупамі і вернікамі ў Фрыбургу.
Апостальская Сталіца і Малайзія зацвердзілі ўстанаўленне дыпламатычных адносінаў. Аб гэтым адзначаецца ў паведамленні, апублікаваным пасля сустрэчы Святога Айца з прэм’ер-міністрам Малайзіі Наджыба тун Разакам.
«З глыбокай трывогай я сачу за навінамі, якія прыходзяць з краін Афрыканскага Рога, у прыватнасці з Самалі, якая церпіць з прычыны моцнай засухі. У некаторых рэгіёнах Афрыкі ідуць моцныя дажджы, якія выклікалі гуманітарную катастрофу. У пошуках ежы і дапамогі многія людзі ўцякаюць ад гэтага страшэннага бедства», — адзначыў Святы Айцец у нядзелю 17 ліпеня 2011 г.
У нядзелю 17 ліпеня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліў малітву «Анёл Панскі», якая прайшла ў летняй папскай рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа. Да прысутных вернікаў Папа звярнуўся з прамовай-разважаннем на тэму нядзельнага Евангелля пра Нябеснае Валадарства.
Сакратаром Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў кс. прэлата Жан Мары Матэ Мусіві Мупэндавату, які да гэтага часу з’яўляўся падсакратаром гэтай рады.
Падчас летняга адпачынку ў Кастэль Гандольфа Бэндыкт XVI працуе не толькі над трэцяй часткай кнігі «Езус з Назарэта», але і над адгартацыяй, якая падсумуе Сінод для біскупаў Афрыкі, а таксама над чарговай энцыклікай — пра веру.
Чарговыя два томы збору твораў Святога Айца Бэнэдыкта XVI выйдуць у свет да яго візіту ў Германію. Сваю радзіму Пантыфік наведае 22–25 верасня гг.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з найстарэйшай у свеце законнай сястрой. Сястра Тэрэзіта мае 103 гады. 84 з іх жыве ў манастыры непадалёк ад Гвадалахары ў Іспаніі і толькі дзеля сустрэчы з Пантыфікам пакіне яго сцены.