Падобна як у мінулым годзе, летні адпачынак Святы Айцец Бэнэдыкт XVI правядзе сёлета ў Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма). Адпаведную інфармацыю падала Прэфектура Папскага дома.
«Адна з найважнейшых спраў, якую мы можам рабіць разам, — гэта сведчанне аб нашым глыбокім перакананні, што кожны чалавек створаны па вобразе Бога і таму мае непарушную годнасць», — з такімі словамі звярнуўся Святы Айцец Бэнэдыкт XVI да прадстаўнікоў яўрэйскай арганізацыі «B’nai B’rith International». 12 мая 2011 г. Папа ўдзяліў гасцям аўдыенцыю.
Адкрываць багацце хрысціянскай традыцыі і адважна адказваць на выклікі сучаснасці заклікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI вернікаў паўночна-ўсходняй часткі Італіі. 7–8 мая 2011 г. Папа наведаў Аквілею і Венецыю.
У бліжэйшыя выхадныя, 7–8 мая 2011 г., Святы Айцец Бэнэдыкт XVI з душпастырскім візітам наведае Аквілею і Венецыю (Італія). Дэвізам пілігрымкі стануць словы «Умацоўвай нашу веру».
У гэтыя дні ў Ватыкане праходзіць пасяджэнне Папскай біблійнай камісіі на тэму натхнення і праўды ў Святым Пісанні. З гэтай нагоды да старшыні ведамства кардынала Уільяма Левады звярнуўся з пасланнем Святы Айцец.
З нагоды яго шостай гадавіны Пантыфікату Бэнэдыкта XVI Прэзідэнт Італіі Джорджо Наполітано прынёс у дар Святому Айцу канцэрт твораў Вівальдзі і Рассіні. Пройдзе ён сёння, 5 мая 2011 г.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI накіраваў спачувальную тэлеграму амерыканскаму народу ў сувязі з трагічнымі наступствамі разбуральнага ўрагану.
У чацвер 26 мая 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI далучыцца да малітвы за Італію. Святы Ружанец з удзелам італьянскіх біскупаў пройдзе ў рымскай базыліцы Санта Марыя Маджорэ.
У Вялікую пятніцу, 22 красавіка 2011 г., папа Бэнэдыкт XVI адказаў на пытанні вернікаў у тэлепраграме «На свой вобраз» на італьянскім канале «Rai Uno». Многія з пытанняў датычылі разумення праўды ўваскрасення Хрыста, іншыя ж — трагедый, звязаных з прыроднымі катаклізмамі і ваеннымі канфліктамі.
У сераду 4 мая 2011 г. у 17.30 па італьянскім часе будзе наладжана сувязь з міжнароднай касмічнай станцыяй з нагоды апошняй місіі шатла «Індэвор». Да экіпажа звернецца Святы Айцец Бэнэдыкт XVI.
У Вялікдзень, па традыцыі, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прамовіў да прысутных на плошчы Святога Пятра традыцыйнае пасланне «Urbi et Оrbi». Пантыфік павіншаваў хрысціянаў свету на 65 мовах, у тым ліку і на беларускай.
Увечары Вялікага чацвярга Святы Айцец Бэнэдыкт XVI па традыцыі ўзначаліў Імшу Вячэры Пана. Літургія адбылася ў базыліцы св. Яна на Латэране.
«Хрысціяне павінны паказваць свету жывога Бога, сведчыць аб Ім і да Яго весці», — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас св. Імшы Хрызмы ў ватыканскай базыліцы.
У Пальмовую нядзелю, 17 красавіка 2011 г., распачаўся сёмы год Пантыфікату Святога Айца Бэнэдыкта XVI. Аб гэтым піша ў новым нумары «L’Osservatore Romano» галоўны рэдактар выдання Апостальскай Сталіцы Джаванні Марыя Віян. Публіцыст дае каментар да гаміліі, прамоўленай Папам падчас урачыстай літургіі ў Ватыкане.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліць усе літургічныя абрады Вялікага тыдня. Ахвяры, сабраныя падчас Імшы Вячэры Пана, будуць накіраваны на патрэбы пацярпелых ад землятрусу і цунамі ў Японіі.