Ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, якой завяршыўся Велікодны перыяд, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліў літургію ў базыліцы св. Пятра ў Ватыкане. Гамілію Папа прысвяціў таямніцы Святога Духа і Касцёла.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў 9 чэрвеня 2011 г. даверчыя граматы новых паслоў пры Апостальскай Сталіцы, якія прадстаўляюць Малдавію, Гвінею, Белізу, Сірыю, Гану і Новую Зеландыю.
8 чэрвеня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з выканаўчым дырэктарам Упраўлення ААН па справах наркотыкаў і злачыннасці Юрыем Фядотавым.
Каля паўтары тысячы еўрапейскіх цыган прыме на аўдыенцыі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у суботу 11 чэрвеня 2011 г. Пілігрымка цыган у Рым прымеркавана да 150-годдзя з дня нараджэння бл. Зефірына Гімэнеса Маллы, мучаніка цыганскага паходжання, а арганізуе яе Папская рада пастырства эмігрантаў і падарожнікаў.
Да 45-га Сусветнага дня сацыяльных камунікацый, які адзначаўся 5 чэрвеня 2011 г., Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў пасланне пад назвай «Ісціна, абвяшчэнне і сапраўнасць жыцця ў лічбавую эпоху».
Сітуацыя ў арабскіх краінах і на Блізкім Усходзе — вось галоўныя тэмы, закранутыя падчас сустрэчы Святога Айца Бэнэдыкта XVI і Прэзідэнта Палестынскай аўтаноміі Махмуда Аббаса. Сустрэча адбылася 3 чэрвеня 2011 г. у Ватыкане.
1 чэрвеня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі генерал-губернатара Аўстралійскага саюза Квэнцін Брайс. Пасля чаго прадстаўнік Аўстраліі сустрэлася з Дзяржсакратаром папы Бэнэдыкта XVI кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту Апостальскай Сталіцы арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці.
1 чэрвеня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI стварыў дыяцэзію Навірай у Бразіліі. Дадзеная тэрытарыяльная адзінка Каталіцкага Касцёла ўтварылася з часткі дыяцэзіі Даўрадос і ўвайшла ў склад Мітраполіі Кампо Грандэ як яе суфраганія (г. зн. з правам голасу).
3 чэрвеня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзеліць аўдыенцыю Прэзідэнту Палесцінскай Аўтаноміі Махмуду Аббасу. Палесцінскі лідэр сустрэнецца з Папам у чацвёрты раз, а апошняя іх сустрэча праходзіла ў Ватыкане ў кастрычніку 2009 г.
Па добрай традыцыі заканчэнне месяца мая, прысвечанага ў Каталіцкім Касцёле Панне Марыі, адзначаецца спецыяльным набажэнствам у Ватыканскіх садах з удзелам Папы.
31 мая 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў на прыватнай аўдыенцыі кіраўніка Бундэстага Норберта Ламмерта. Галоўнай тэмай сустрэчы стала абмеркаванне будучага візіту Папы ў Германію, які запланаваны на 22–25 верасня гг.
Футбольная каманда Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта стала пераможцам на міжнародных спаборніцтвах ксяндзоў і навучэнцаў семінарый па футболе «Clericus Cup 2011».
Падчас агульнай аўдыенцыі ў нядзелю 29 мая 2011 г. Святы Айцец звярнуўся да ўрыўку з Дзеяў Апосталаў, у якім распавядаецца аб тым, як Філіп абвяшчаў Добрую Навіну ў Самарыі.
29 чэрвеня 2011 г. спаўняецца 60 год са дня святарскага пасвячэння Ёзафа Ратцынгера. З гэтай нагоды Кангрэгацыя па справах Духавенства арганізуе ў Рыме 60-гадзінную адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, прысвечаную малітве за святарскія і манаскія пакліканні.
Сёлета Італія адзначае 150-годдзе аб’яднання краіны. З гэтай нагоды 26 мая 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI здзейсніў акт прысвячэння Італіі Найсвяцейшай Панне Марыі. Цырымонія і малітва прайшла ў базыліцы «Santa Maria Maggiore».