Цудоўны летні дзень 29 чэрвеня 1951 г., калі кардынал Мюнхена Міхэль вон Фаўхабэр у катэдры ў Фрайзінгу ўсклаў рукі на 24-гадовага дыякана Ёзафа Ратцынгера, яго брата і іншых 42-х новых святароў па словах Бэнэдыкта XVI з’яўляецца наважнейшым днём у яго жыцці. Пра гэта піша ватыканская газета «L’Osservatore Romano».
На значэнне святарства як сяброўскай сувязі з Хрыстом і вопыт Божай любові, які натхняе абвяшчаць Евангелле па ўсім свеце, звярнуў увагу Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас святой Імшы 29 чэрвеня 2011 г, ва ўрачыстасць свв. Пятра і Паўла.
28 чэрвеня 2011 г. Бэнэдыкт XVI сустрэўся з членамі дэлегацыі Канстанцінопальскага Патрыярхату, якія прыбылі ў Рым з нагоды ўрачыстасці св. апосталаў Пятра і Паўла. 29 чэрвеня члены дэлегацыі прымуць удзел у літургіі.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў на прыватнай аўдыенцыі прэфекта Кангрэгацыі па справах кананізацыі кардынала Анджэла Амато і зацвердзіў 15 дэкрэтаў, якія датычаць 27 Слугаў Божых.
Ва ўрачыстасць св. Пятра і св. Паўла, апосталаў, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI уручыць паліі сарака арцыбіскупам Мітрапалітам, якім быў нададзены гэты тытул ў мінулым годзе. Палій арцыбіскупаў сімвалізуе паслухмянасць Папе і іх асаблівую блізкасць да Святога Пасаду.
Ватыкан і Чарнагорыя падпісалі базавае пагадненне. 24 чэрвеня 2011 г. дакумент падпісалі кардынал Тарчызіо Бэртонэ, Дзяржаўны сакратар Яго Святасці папы Бэнэдыкта ХVI, і Ігор Лукшыч, прэм’ер-мініст Чарнагорыі.
«Тое, што ў Вялікі чацвер было падаравана нам у цішыні Апошняй Вячэры, мы цяпер адкрыта дэманструем свету. Гэта Хрыстус уваскрослы, які знаходзіцца сярод нас і вядзе ў Божае Валадарства», — адзначыў Бэнэдыкт XVI падчас святой Імшы ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста.
28 чэрвеня 2011 г. Святы Айцец сустрэнецца з дэлегацыяй Канстанцінопальскага Патрыярхату. Ва ўрачыстасць свв. апосталаў Пятра і Паўла члены дэлегацыі прымуць удзел у літургіі.
Шэсцьдзясят залатых рыбак атрымае ў падарунак Бэнэдыкт XVI да 60-годдзя святарства. Падарунак «вялікаму рыбаку сучаснасці» і рыбаку людзей уручаць дзеці з каталіцкай арганізацыі «Piccoli Orionini».
11 верасня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Анкону (Італія) з нагоды XXV Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэса. Гэта будзе ўжо 24-e пастырскае падарожжа.
17 чэрвеня 2011 г. папа Бэнэдыкт ХVI прыняў на аўдыенцыі біскупаў з Індыі, якія знаходзяцца ў Ватыкане з візітам «Ad limina apostolorum». Пантыфік заахвоціў іерархаў да сведчання любові і служэння, незалежна ад этнічнай ці каставай прыналежнасці.
Сёлета па традыцыі ў летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма) Бэнэдыкт XVI сустрэнецца са сваімі былымі студэнтамі-дактарантамі. Семінар будзе праходзіць з 26 па 28 жніўня 2011 г., на заканчэнне якога Пантыфік узначаліць цэлебрацыю святой Імшы.
У Ватыкане названы імёны першых лаўрэатаў «Ватыканскага фонду імя Ёзафа Ратцынгера — папы Бэнэдыкта XVI», створанага ў лістападзе мінулага года. 30 чэрвеня 2011 г. лаўрэаты атрымаюць дыпломы і прэміі ў 50 тыс. еўра з рук Бэнэдыкта ХVI.
У суботу 11 чэрвеня 2011 г. Святы Айцец прыняў на агульнай аўдыенцыі каля 1400 цыган-пілігрымаў, якія прадстаўлялі розныя этнічныя групы гэтага народа. Нагодай стала 150-годдзе з дня нараджэння мучаніка цыганскага паходжання бл. Зефірына Гімэнеса Маллы.