Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец


Святы Айцец: любоў заўсёды шануе свабоду
11.07.2011 12:38

У нядзелю 10 ліпеня 2011 г. адбылася традыцыйная малітва «Анёл Панскі» з удзелам Святога Айца Бэнэдыкта XVI. Прайшла яна ў летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа, куды 7 ліпеня прыбыў на адпачынак Пантыфік.

 
Бэнэдыкт XVI прыме прэм’ер-міністра Малайзіі
08.07.2011 16:08

18 ліпеня 2011 г. у Кастэль Гандольфа Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыме прэм’ер-міністра Малайзіі Наджыба Тун Разака. Сустрэча будзе прысвечана наладжванню дыпламатычных адносін паміж гэтай азіяцкай краінай і Апостальскай Сталіцай.

 
Пантыфік у Кастэль Гандольфа: я шчаслівы быць тут
08.07.2011 15:36

7 ліпеня 2011 г. Бэнэдыкт XVI прыбыў у папскую рэзідэнцыю ў Кастэль Гандольфа, дзе правядзе свой летні адпачынак. На плошчы перад Апостальскім палацам Папу чакалі вернікі, да якіх Святы Айцец звярнуўся з кароткім прывітаннем.

 
Удзельнікі сустрэчы моладзі ў Мадрыдзе змогуць паспавядацца ў Cвятога Айца
07.07.2011 13:18

З новай ініцыятывай у дачыненні да Сусветнага дня моладзі ў Мадрыдзе выступіў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. На працягу гадзіны Пантыфік будзе спавядаць жадаючых.

 
Святому Айцу ўручылі новае выданне геаграфічна-статыстычнага атласу Касцёла
07.07.2011 11:42

Першыя чатыры экзэмпляры шостага геаграфічна-статыстычнага атласу Касцёла 6 ліпеня 2011 г. уручыў Святому Айцу Бэнэдыкту XVI арцыбіскуп Фернандо Філоні, старшыня Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў.

 
Бэнэдыкт XVI наведаў выставу, прысвечаную Яну Паўлу ІІ
06.07.2011 16:00

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведаў выставу, прымеркаваную да беатыфікацыі Яна Паўла ІІ, якая размясцілася ў крыле Карла Вялікага каланады базылікі св. Пятра. Выстава працуе з 29 красавіка.

 
У Пантыфіка распачынаецца летні адпачынак
05.07.2011 17:02

5 ліпеня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выязджае на летні адпачынак, які сёлета ён правядзе ў папскай рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма). Адпачынак працягнецца да канца ліпеня.

 
Папа сустрэўся з супрацоўнікамі «L’Osservatore Romano»
05.07.2011 16:55

1 ліпеня 2011 г. афіцыйнае выданне Апостальскай Сталіцы «L’Osservatore Romano» адзначыла 150 гадоў са дня выхаду першага нумара. Віншаванне да рэдакцыі газеты скіраваў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI, а 5 ліпеня наведаў рэдакцыю.

 
Пантыфік звернецца да тэлегледачоў Германіі
05.07.2011 15:50

17 верасня 2011 г., напярэдадні пастырскага візіту ў Германію, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI правядзе праграму «Слова на нядзелю» на першым канале нямецкага тэлебачання. У ёй Пантыфік падзеліцца разважаннямі да нядзельнай літургіі слова.

 
Усе мы можам быць мастакамі — Бэнэдыкт XVI адкрыў мастацкую выставу ў Ватыкане
04.07.2011 17:24

4 ліпеня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI адкрыў мастацкую выставу «Светач праўды, прыгажосці і любові», прымеркаваную да 60-годдзя яго святарскага пасвячэння.

 
Святы Айцец наведае рэдакцыю газеты «L’Osservatore Romano»
04.07.2011 12:29

Працягваюцца святкаванні 150-годдзя газеты «L’Osservatore Romano». З гэтай нагоды 1 ліпеня 2011 г. Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы Бэнэдыкта XVI кардынал Тарчызіо Бэртонэ цэлебраваў святую Імшу для працаўнікоў рэдакцыі газеты.

 
Бэнэдыкт XVI: трэба адмовіцца ад дзёрзкасці і гвалту
04.07.2011 12:02

Агульная аўдыенцыя Святога Айца Бэнэдыкта XVI для вернікаў, прысутных на плошчы Св. Пятра ў Рыме, адбылася 3 ліпеня 2011 г. У прамове Папа адзначыў, што і сёння Езус дапамагае кожнаму «знайсці сэнс жыцця і мэту існавання».

 
Папа ўручыў узнагароды лаўрэатам прэміі фонду імя Ёзафа Ратцынгера
30.06.2011 17:09

30 чэрвеня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI уручыў узнагароды тром першым лаўрэатам прэміі фонду імя Ёзафа Ратцынгера. Імі аказаліся тэолагі з Італіі (Манліо Сіманэцці, прафесар старажытнай хрысціянскай літаратуры), Іспаніі (прафесар дагматычнай тэалогіі кс. Алегарыё Ганзалез дэ Кардэдаль) і Германіі (эклезіёлаг кс. Максіміліян Гейм).

 
Бэнэдыкт XVI да арцыбіскупаў: нас злучае сувязь асаблівай камуніі
30.06.2011 15:37

30 чэрвеня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў арцыбіскупаў Мітрапалітаў, якім напярэдадні ўручыў паліі. Іерархаў суправаджалі супрацоўнікі, блізкія і родныя.

 
Бэнэдыкт XVI нагадаў аб асаблівай ролі Рыма ў адзінстве Касцёла
29.06.2011 16:06

На асаблівую ролю Касцёла Рыма для каталіцкай супольнасці звярнуў увагу Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у разважанні перад малітвай «Анёл Панскі» 29 ліпеня 2011 г., ва ўрачыстасць свв. апосталаў Пятра і Паўла. Папа падкрэсліў, што першынство Пятра вынікае з Божага рашэння і ўпадабання, падобна як гэта адбываецца і ў выпадку паклікання да святарства.

 
<< Першая < Папярэдняя 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 Наступная > Апошняя >>

Старонка 162 з 229
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.