19 красавіка 2005 г. кардынал Ёзаф Ратцынгер быў абраны Пантыфікам. Кардынал прыняў імя Бэнэдыкта XVI, узгадваючы пры гэтым папярэдняга Папу з такім імем Бэнэдыкта XV (1914–1922 гг.), які ўвайшоў у гісторыю як Папа спакою і справядлівасці. Кардынал быў абраны на Святы Пасад ва ўзросце 78 гадоў.
17 красавіка 2011 г. на плошчы Св. Пятра ў Ватыкане Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліў літургію Пальмовай нядзелі. Узгадваючы аб урачыстым уваходзе Хрыста ў Ерузалем, Папа падкрэсліў, што Сын Божы накіроўваўся да святыні, якая была для ізраільцян пацвярджэннем блізкасці Бога да свайго народу.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI ізноў заклікае Касцёл прысвяціць дзень 24 мая, літургічны ўспамін Маці Божай Успамогі Хрысціянаў, малітве за Касцёл у Кітаі. Дадзеная прапанова змешчана ў паведамленні Камісіі па справах Каталіцкага Касцёла ў Кітаі, пасяджэнне якой адбылося 11–13 красавіка ў Ватыкане.
Да лепшай фармацыі святароў і кансэкраваных асобаў, да звяртання асаблівай увагі на духоўную і інтэлектуальную адукацыю моладзі заклікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI мараніцкі Касцёл. 14 красавіка 2011 г. Папа сустрэўся ў Ватыкане з дэлегацыяй маранітаў на чале з Патрыярхам Бешарам эль-Раі.
Падчас агульнай аўдыенцыі ў сераду 13 красавіка 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў пасланне да ўдзельнікаў Нацыянальнай сустрэчы сем’яў, якая пройдзе ў наступныя выхадныя ў Мельбурне (Аўстралія).
На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 13 красавіка 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI атрымаў экзэмпляр катэхізіса для моладзі «YouCat», падрыхтаванага да Сусветнага дня моладзі, які адбудзецца ў Мадрыдзе. Прэзентацыя катэхізіса, які выйдзе на шасці мовах, прайшла ў прэс-службе Апостальскай Сталіцы.
6 красавіка 2011 г. у Сіцылійскім праліве перавярнулася судна з жыхарамі Лівіі. На борце знаходзілася каля 200 эмігрантаў, з якіх толькі 51 удалося ўратаваць. Трагічная смерць глыбока ўзрушыла Пантыфіка.
Напрыканцы сённяшняй агульнай аўдыенцыі Святы Айцец прывітаў Паўля Бхацці, брата забітага міністра па справах рэлігійных меншасцяў у Ісламабадзе. Пакістанскі дыпламат-католік быў забіты 2 сакавіка 2011 г.
Каталіцкая акцыя Аргенціны адзначае 80-годдзе. З гэтай нагоды Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў пасланне да яе ўдзельнікаў.
Папу Бэнэдыкта XVI, які адпачывае ў сваіх апартаментах перад тэлевізарам, п’е любімую апельсінавую «Фанту» ці грае Шуберта на фартапіяна, можна ўбачыць у новым дакументальным фільме «Secret Access: The Vatican», знятым для амерыканскага канала History Channel.
Душпастырства сем’яў, якое распаўсюджвае культуру жыцця і клапоціцца аб прызнанні правоў сям’і, займае асаблівае месца ў евангелізацыі лакальных Касцёлаў. Пра гэта нагадаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у лісце да старшынь камісій лацінаамерыканскіх епіскапатаў па справах сям’і.
28 сакавіка 2011 г. Святы Айцец сустрэўся з кіраўніком Праваслаўнай Царквы Кіпра архіепіскапам Хрызастомам ІІ. Падчас сустрэчы былі закрануты пытанні рэлігійнай свабоды і сітуацыі хрысціян на Блізкім Усходзе.
Святы Айцец заклікае да дыялога дзеля спынення ваенных дзеянняў у Лівіі. Аб гэтым Пантыфік заявіў на агульнай аўдыенцыі ў нядзелю 27 сакавіка 2011 г.