Падчас агульнай аўдыенцыі, якая адбылася 17 сакавіка 2010 г. на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI адзначыў, што ў найбліжэйшую пятніцу, 19 сакавіка, падпіша пастырскі ліст да Каталіцкага Касцёла ў Ірландыі. Акрамя гэтага, Папа павіншаваў прысутных на плошчы пілігрымаў з Ірландыі з нагоды ўрачыстасці апекуна краіны, святога Патрыка, якая адзначаецца сёння.