У гэтым годзе Святы Айцец Бэнэдыкт XVI правядзе адпачынак у Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма). Нягледзячы на атрыманыя запрашэнні, Пантыфік, аднак, не накіруецца на гэты раз у Альпы, — паінфармавала Прэс-служба Апостальскай Сталіцы.
У нядзелю 2 мая 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Турын (Італія) і ўшануе Турынскую Плашчаніцу, у якую паводле хрысціянскай традыцыі было завернута пасля смерці цела Езуса Хрыста і на якой засталіся сляды мук Пана. Мітрапаліт Турынскі кардынал Северыно Палетто выказаў перакананне, што візіт Папы стане важнай падзеяй у багатай гісторыі Турынскай дыяцэзіі.
Адважна выхоўваць у верніках здольнасць рабіць бескампрамісны жыццёвы выбар, нястомна пазнаваць дасягненні ў галіне маральнай тэалогіі і ажыўляць сакрамэнт пакаяння заклікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI святароў усяго свету. 11 сакавіка 2010 г. Папа ўдзяліў аўдыенцыю ўдзельнікам унутранага форуму, арганізаванага Апостальскай Пэнітэнцыярыяй.
5 сакавіка 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю каталіцкім бісупам Уганды ў межах візіту іерархаў ad limina Apostolorum у Ватыкан. Падчас сустрэчы Папа заклікаў святароў і свецкіх вернікаў гэтай афрыканскай краіны да супрацьстаяння спакусам матэрыялістычнай культуры індывідуалізму, якая ўсталявалася сёння ў многіх краінах свету. Таксама Пантыфік нагадаў аб важнасці шанавання сакрамэнту сужэнства ў яго адзінстве і непарыўнасці і прызнання святога права на жыццё.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI мае намер выявіць праўду пра аб’яўленні Маці Божай у Меджугор’і (Боснія і Герцагавіна). З гэтай прычыны Папа пастанавіў стварыць пры Кангрэгацыі Веравучэння спецыяльную камісію, якая будзе займацца даследаваннем справы. Аб гэтым паінфармавала турынскае выданне «La Stampa».
6–7 лістапада 2010 г. адбудзецца візіт Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Іспанію. Як паведаміў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі SI, гэтае падарожжа стане пятым па ліку для Пантыфіка ў бягучым годзе.
28 лютага 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI накіраваў віншавальную тэлеграму Патрыярху Канстанцінопальскаму Барталамею І з нагоды 70-годдзя праваслаўнага іерарха. Патрыярх Барталамей нарадзіўся 29 лютага 1940 г.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выказаў занепакоенасць у сувязі з забойствамі хрысціянскіх вернікаў у Масуле (Ірак). У аўторак 23 лютага 2010 г. там былі забіты тры чалавекі.
Падчас візіту ў Апостальскую Сталіцу міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс перадаў скіраванае да Святога Айца Бэнэдыкта XVI запрашэнне Прэзідэнта краіны Далі Грыбаўскайтэ наведаць Літву. 19 лютага 2010 г. міністр замежных спраў краіны сустрэўся з Сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выказаў спачуванне сем’ям ахвяраў паводкі на Мадэйры (Партугалія). Спачувальную тэлеграму ад імя Папы накіраваў біскупу Антоніа Жозэ Карыльё Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ.
18 лютага 2010 г., згодна з традыцыяй, на пачатку Вялікага посту Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся са святарамі дыяцэзіі Рыма. Падчас сустрэчы Папа заахвоціў душпастыраў быць паслухмянымі Божай волі і развіваць у сабе сапраўдную чалавечнасць.
12 лютага 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з каталіцкімі біскупамі Румыніі і Малдавіі ў межах візіту іерархаў ad limina Apostolorum. Папа заахвоціў біскупаў да клопату аб еднасці Касцёла ў гэтых краінах, а таксама да супрацоўніцтва з Праваслаўнай Царквой.
У нядзелю 14 лютага 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае прытулак дабрачыннага каталіцкага фонду «Карытас», што знаходзіцца каля вакзала Тэрміні ў Рыме. У амбулаторыі аддзялення Папа сустрэнецца з медыкамі, санітаркамі і валанцёрамі.