Падчас сёлетніх урачыстасцяў Божага Нараджэння Святы Айцец Бэнэдыкт XVI будзе цэлебраваць набажэнствы з новым пастаралам, які атрымаў месяц таму. Новы пастарал падобны да таго, якім карыстаўся папа Пій ІХ, і з’яўляецца дарам Таварыства св. Пятра — рымскай дабрачыннай арганізацыі, заснаванай у 1869 г.
18 снежня 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю дэлегацыі Каталіцкага Касцёла з Валоніі (рэгіён Бельгіі). Падчас сустрэчы Папа абяцаў маліцца ў інтэнцыі жыццяздольнасці Касцёла ў гэтым краі. Варта адзначыць, што з Валоніі паходзіць елка, якая ў гэтым годзе была ўсталявана на плошчы Святога Пятра ў Апостальскай Сталіцы.
Рэлігія павінна быць фактарам супакою, а не канфлікту, — такой была асноўная думка Бэнэдыкта XVI падчас сустрэчы Папы з васьмю новымі пасламі, якакя адбылася 17 снежня 2009 г. На супольнай аўдыенцыі Пантыфік прыняў прадстаўнікоў Кеніі, Судана, Уганды, Даніі, Фінляндыі, Літвы, Казахстана і Бангладэш, якія склалі Папу даверныя граматы.
Дзяржаўны сакратар Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI кардынал Тарчызіо Бэртонэ прадставіў для французскага тэлеканала КТО галоўныя рысы Пантыфікату Святога Айца. Прыярытэтам Пантыфікату Бэнэдыкта XVI, па словах кардынала Бэртонэ, з’яўляецца «новая евангелізацыя», якая базуецца на аргументацыі хрысціянскай адметнасці і яе паглыбленні праз вывучэнне тэалагічных і душпастырскіх тэкстаў.
На гэтым тыдні Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падпіша дэкрэт аб гераічнасці цнот Слугі Божага Яна Паўла ІІ і дэкрэт аб мучаніцтве кс. Ежы Папялушкі. Дэкрэт аб гераічнасці цнот Вялікага Папы стане яшчэ адным крокам на шляху да беатыфікацыі.
11 снежня 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю Прэзідэнту В’етнама Нгуeн Мінь Чыета. У гэты ж дзень Пантыфік сустрэўся з прадстаўнікамі епіскапату Ірландыі.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў удзел у стварэнні рукапіснага Евангелля, якое рыхтуецца да 200-годдзя незалежнасці Чылі. Пантыфік уласнаручна напісаў першы верш Евангелля паводле святога Марка.
У 2010 г. адбудуцца візіты Святога Айца Бэнэдыкта XVI у розныя дыяцэзіі Італіі. 2 мая Пантыфік прыбудзе ў Турын. Візіт Папы супадзе з выстаўленнем у базыліцы гэтага горада Турынскай Плашчаніцы — адной з найбольш каштоўных хрысціянскіх рэліквій.
У межах свайго візіту ў Партугалію, які адбудзецца з 11 па 14 мая 2010 г., Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Лісабон, Фаціму і Порта. У гэтым жа годзе запланаваны візіты Пантыфіка на Мальту, Кіпр і ў Вялікабрытанію.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI заахвоціў праваслаўных вернікаў Албаніі да супольнага вызнавання веры разам з католікамі. 4 снежня 2009 г. Папа ўдзяліў аўдыенцыю архіепіскапу Тыранскаму і ўсёй Албаніі Анастасію.
З снежня 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю Прэзідэнту Расіі Дзмітрыю Мядзведзеву. У гэты ж дзень расійскі лідэр у межах свайго візіту ў Ватыкан сустрэўся з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ.
3 снежня 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэнецца ў Апостальскай Сталіцы з Прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым. У Маскоўскім Патрыярхаце адзначаюць, што падчас сустрэчы пацвердзіцца супадзенне пазіцый праваслаўных і католікаў па пытаннях грамадскіх адносінаў, хрысціянскай маральнасці і неабходнасці супрацоўніцтва.
23 лістапада 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю прэм’ер-міністру Кувейта Шэйху Насіру аль-Мухамеду. Галоўнай тэмай размовы Пантыфіка з дзяржаўным дзеячам Кувейта стала пытанне міру і міжрэлігійнага дыялога на Блізкім Усходзе.
21 лістапада 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся ў Сікстынскай капэле ў Апостальскай Сталіцы з прадстаўнікамі свету мастацтва. У сувязі з гэтым у чарговым нумары ватыканскага выдання «L’оsservatore Romano» прысвячаецца ўвага заключэнню «новага саюзу» паміж светам мастацтва і Касцёлам.
19 лістапада 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з удзельнікамі ХХІІІ сесіі Міжнароднай федэрацыі каталіцкіх універсітэтаў (FIUC), якая адбываецца ў гэтыя дні ў Ватыкане. Пасяджэнне праводзіцца з нагоды 60-гадовага юбілею прызнання Апостальскай Сталіцай статутаў Федэрацыі. Нагодай да сустрэчы стала таксама 30-годдзе абвяшчэння Янам Паўлам ІІ апостальскай канстытуцыі «Sapientia Christiana», якая датычыць касцёльных універсітэтаў.