Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец


Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Сербіі і прэм’ер-міністрам Чэхіі
17.11.2009 16:32

15 лістапада 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю Прэзідэнту Сербіі Борысу Тадзічу. Падчас сустрэчы, як паведаміла агенцтва Zenit, Пантыфік адзначыў пазітыўны напрамак дыялога паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой у гэтай краіне.

 
Бэнэдыкт XVI заклікаў Харватыю цаніць сваю хрысціянскую ідэнтычнасць
16.11.2009 14:18

12 лістапада 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю прэзідэнту Харватыі Стыпе Месічу. Падчас сустрэчы была абмеркавана Традыцыя Касцёла ў Харватыі ў гісторыі і сучаснасці краіны.

 
У наступным годзе Святы Айцец наведае Партугалію
13.11.2009 18:31

З 11 па 14 мая 2010 г. адбудзецца візіт Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Партугалію. Як паінфармавала Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў гэтай краіны, Пантыфік плануе наведаць гарады Лісабон, Фаціму і Порту.

 
Бэнэдыкт XVI: Касцёлу варта клапаціцца аб найбольш бедных пластах насельніцтва
13.11.2009 16:37

13 лістапада 2009 г. падчас сустрэчы з удзельнікамі пленарнага пасяджэння Папскай рады «Cor Unum» Святы Айцец Бэнэдыкт XVI нагадаў, наколькі важна для Касцёла клапаціцца аб найбольш бедных пластах насельніцтва. Нягледзячы на тое, што Касцёл не ўмешваецца ў палітыку дзяржаў, хрысціянская супольнасць не можа адмовіцца ад абароны правоў чалавека і справы ўсталявання ў свеце справядлівасці.

 
Бэнэдыкт XVI шырока выкарыстоўвае Інтэрнэт і моліцца за тых, хто піша яму
13.11.2009 12:07

Як адзначыў старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI надае вялікую ўвагу інтэрнэт-тэхналогіям і карыстаецца электроннай поштай. У італьянскай тэлепраграме «Адкрытая студыя» ватыканскі іерарх паведаміў, што ў Пантыфіка ёсць свой e-mail, на які яму дасылаюць пісьмы людзі з усяго свету.

 
У Рыме адбылася прэзентацыя дыска з запісам малітваў Бэнэдыкта XVI
11.11.2009 13:38

Дыск з запісам малітваў Святога Айца Бэнэдыкта XVI быў прадстаўлены 10 лістапада 2009 г. у рымскай базыліцы Санта Марыя ін Арачэлі на Капіталійскім пагорку. Голас Пантыфіка гучыць на фоне класічнай музыкі і грыгарыянскіх спеваў у выкананні хору сабора святога Пятра.

 
Бэнэдыкт XVI: мігранты не праблема, а багацце грамадства
09.11.2009 18:55

Падчас аўдыенцыі для ўдзельнікаў VI Сусветнага кангрэсу душпастырства мігрантаў і бежанцаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI адзначыў, што мігрантаў належыць лічыць не «праблемай», а «багаццем» грамадства. Мерапрыемствы ў межах кангрэсу распачаліся 9 лістапада 2009 г. урачыстай святой Імшой, якую цэлебраваў у базыліцы святога Пятра ў Ватыкане Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ.

 
У лістападзе Бэнэдыкт XVI удзеліць аўдыенцыі кіраўнікам розных краін свету
06.11.2009 18:25

У лістападзе 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыме ў Апостальскай Сталіцы прынамсі 10 кіраўнікоў розных дзяржаў. 6 лістапада гг. адным з іх стаў Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.

 
260 дзеячаў мастацтва прымуць удзел у сустрэчы з Бэнэдыктам XVI
05.11.2009 18:07

21 лістапада 2009 г. у Сікстынскай капэле ў Апостальскай Сталіцы Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з дзеячамі культуры і мастацтва. Як паведаміў старшыня Папскай рады па культуры арцыбіскуп Джанфранко Равазі, колькасць удзельнікаў сустрэчы дасягне 260 чалавек.

 
Бэнэдыкт XVI: на жыццё варта глядзець з перспектывы вечнасці
05.11.2009 16:46

У нашым жыцці нямала цяжкасцяў і праблем, цярпення і болю, часам здараюцца сітуацыі, якія не паддаюцца разуменню або апраўданню, аднак усё атрымлівае глыбокі сэнс, калі глядзець на гэта з перспектывы вечнасці, — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас святой Імшы ў інтэнцыі памерлых біскупаў, арцыбіскупаў і кардыналаў, якія адышлі ў вечнасць за апошнія 12 месяцаў. Пантыфік цэлебраваў літургію 5 лістапада 2009 г. у базыліцы святога Пятра ў Ватыкане.

 
У лістападзе адбудуцца чарговыя пастырскія візіты Святога Айца
30.10.2009 13:23
8 лістапада 2009 г. Святы Айцец  Бэнэдыкт XVI наведае з пастырскім візітам італьянскія гарады Брэшыа і Канчэзіо. Як паведамляе Ватыканскае радыё, у межах візіту Пантыфік ушануе мошчы святога Арканджэло Тадзіні, далучанага да святых у красавіку гэтага года.
 
Бэнэдыкт XVI: абвяшчаць Евангелле ў новых умовах «лічбавага кантыненту»
29.10.2009 18:43

Каталіцкі Касцёл здзяйсняе тое, што можна назваць «дыяконіяй культуры» на сённяшнім «лічбавым кантыненце», ён ідзе дарогамі свету, каб абвяшчаць Евангелле, якое можа збавіць чалавека, — адзначыў 29 кастрычніка 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас агульнай аўдыенцыі для ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Папскай рады па сродках масавай камунікацыі.

 
Бэнэдыкт XVI адзначыў важнасць паглыблення паяднання з Армянскай Апостальскай Царквой
28.10.2009 16:02

27 кастрычніка 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI павіншаваў Католікоса Армянскай Апостальскай Царквы Гарэгіна ІІ з 10-годдзем абрання на пасаду Патрыярха Армянскай Царквы. У віншаванні Пантыфік адзначыў важнасць паглыблення паяднання паміж Каталіцкім Касцёлам і Армянскай Апостальскай Царквой.

 
Бэнэдыкт XVI падкрэсліў значэнне традыцыі для правільнай інтэрпрэтацыі Святога Пісання
26.10.2009 18:59

26 кастрычніка 2009 г. падчас сустрэчы з выкладчыкамі і студэнтамі Папскага біблейскага інстытута Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падкрэсліў вялікае значэнне традыцыі для правільнай інтэрпрэтацыі Святога Пісання. Таксама ў межах сустрэчы абмяркоўвалася роля Бібліі ў тэалогіі і хрысціянскай духоўнасці.

 
Спрашчаецца працэдура далучэння англіканскіх вернікаў да супольнасці Касцёла
20.10.2009 16:02

20 кастрычніка 2009 г. Кангрэгацыя Веравучэння абвясціла апостальскую канстытуцыю Святога Айца Бэнэдыкта XVI, у якую ўключана спецыяльнае паведамленне для прадстаўнікоў Англіканскай Царквы, што жадаюць перайсці ў Каталіцкі Касцёл. Паводле гэтага паведамлення спрашчаецца працэдура далучэння англіканскіх вернікаў да супольнасці Касцёла.

 
<< Першая < Папярэдняя 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 Наступная > Апошняя >>

Старонка 190 з 229
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.