4 чэрвеня 2010 г. распачалася трохдзённая паездка Святога Айца Бэнэдыкта XVI на Кіпр. Самалёт Папы прыбыў у Пафас каля 14-й гадзіны. З 4 па 6 чэрвеня Пантыфік сустрэнецца з каталіцкімі біскупамі Блізкага Усходу, якім уручыць працоўны дакумент (Instrumentum laboris) Спецыяльнага Сіноду Біскупаў для гэтага рэгіёна, з прадстаўнікамі Праваслаўнай Царквы і мясцовымі вернікамі.
Увечары 31 мая 2010 г., як і кожны год напрыканцы гэтага веснавога месяца, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыбыў да Грота Маці Божай у Ватыканскіх садах і звярнуўся да вернікаў, якія сабраліся там.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліць 3 чэрвеня 2010 г. урачыстасці Божага Цела ў Рыме. Пантыфік будзе цэлебраваць святую Імшу перад базылікай святога Яна на Латэране, а затым вуліцамі горада пройдзе працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам да базылікі Санта Марыя Маджорэ.
24 мая 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю Прэзідэнту Конга Дэні Сассу-Нгесса. Лідэр афрыканскай краіны сустрэўся таксама з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыяту арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці.
21 мая 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю Прэзідэнту Дамініканскай Рэспублікі Леанэлю Фернандэсу. Падчас сустрэчы быў адзначаны ўнёсак Касцёла ў развіццё краіны, асабліва ў сферах асветы і санітарыі.
Чатырохдзённая пілігрымка Святога Айца Бэнэдыкта XVI, якая завяршылася 14 мая 2010 г., праходзіла «слядамі Паўла VI і Яна Паўла ІІ у перспектыве 100-й гадавіны фацімскіх аб’яўленняў», — піша ў каментарыях, падсумоўваючы 15-е замежнае падарожжа Папы, рэдактар штотыднёвіка Апостальскай Сталіцы «L’оsservatore Romano» Джаванні Марыя Віян.
11 мая 2010 г. распачаўся візіт Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Партугалію. Самалёт Пантыфіка вылецеў з Рыма ў 9.15. З 11 па 14 мая Папа наведае сталіцу краіны Лісабон, Фаціму і Порту. Дэвізам пілігрымкі сталі словы: «Разам накіроўваемся да надзеі».
Другі том кнігі Святога Айца Бэнэдыкта XVI «Езус з Назарэта» гатовы да друку. Як паінфармавала Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, кніга выйдзе праз некалькі месяцаў у перакладзе на розныя мовы свету.
Аб глыбокім перажыванні каталіцкай веры, якое можа адкрыць абарончая служба для наступніка Пятра, казаў 7 мая 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI, сустракаючыся з новымі членамі Швейцарскай гвардыі Ватыкана і іх сем’ямі.
7 мая 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю Прэзідэнту Грузіі Міхаілу Саакашвілі. Лідэр Грузіі сустрэўся таксама з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыяту арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці.
6 мая 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI упершыню ўдзяліў аўдыенцыю лідэру Кувейта, эміру Сабаху IV. Большасць жыхароў гэтай невялікай краіны, 87,5 %, вызнае іслам. Каталіцкія вернікі складаюць каля 6 % жыхароў. У краіне нясуць служэнне 10 святароў.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выказаў спачуванне ў сувязі з тэрарыстычнай атакай на аўтобусы, у якіх ехалі студэнты-хрысціяне горада Масул. Папа заклікаў народ Ірака пакласці канец насіллю і будаваць мір. Гэтыя словы знаходзім у спачувальнай тэлеграме, накіраванай ад імя Пантыфіка Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ.
«Візіт Бэнэдыкта XVI у Фаціму будзе вяртаннем Святога Айца да месца, дзе здзейсніліся здарэнні, якімі Папа старанна займаўся з духоўнага і тэалагічнага пункту гледжання», — адзначыў кс. Федэрыко Ламбардзі SI, кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы.
На неабходнасць сувязі эканамічнай дзейнасці з адказнасцю за чалавека, клопатам аб шанаванні яго годнасці, імкненнем да агульнага дабра ўказаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас сустрэчы з членамі Папскай акадэміі грамадскіх навук, якая адбылася 30 красавіка 2010 г. У Апостальскай Сталіцы праходзіць XVI пленарнае пасяджэнне гэтай арганізацыі, прысвечанае аналізу глабальнага эканамічнага крызісу ў святле этычных праблем.