Увечары 11 лютага 2010 г. працэсія з рэліквіямі святой Бэрнардэты Субіру і фігурай Маці Божай Фацімскай, якая праходзіла ў Апостальскай Сталіцы з нагоды ўрачыстасці Маці Божай з Люрда і XVIII Сусветнага дня хворага, завяршыла свой шлях пад вокнамі папскага палаца на плошчы Святога Пятра. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI з вокнаў палаца ўдзяліў благаслаўленне сабраным на плошчы хворым і іх апекунам.
У Апостальскай Сталіцы апублікавана праграма візіту Святога Айца Бэнэдыкта XVI на Мальту, які адбудзецца 17–18 красавіка 2010 г. У межах візіту Пантыфік наведаў сталіцу Мальты Валету, Грот святога Паўла ў Рабаце і Фларыяну. Апостальская пілігрымка Папы звязана з 1950-годдзем з часу прыбыцця апостала Паўла на востраў.
10 лютага 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з дэлегацыяй Евангелічнай Лютэранскай Царквы Амерыкі на чале з біскупам Маркам Хансанам. Падчас сустрэчы Пантыфік адзначыў патрэбу паглыблення дыялога паміж лютэранамі і католікамі, які распачаўся пасля Другога Ватыканскага Сабору.
4 лютага 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI звярнуўся са словамі прывітання да спартсменаў і арганізатараў Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Ванкуверы (Канада). Алімпіяда будзе праходзіць у гэтым горадзе з 12 па 28 лютага, а паралімпійскія спаборніцтвы — з 12 па 21 сакавіка гг.
Падчас сустрэчы з каталіцкімі біскупамі Англіі і Уэльса, якая адбылася 1 лютага 2010 г., Святы Айцец Бэнэдыкт XVI пацвердзіў свой намер наведаць у бягучым годзе Вялікабрытанію. Аб планах Папы наконт візіту гаварылася раней, аднак дакладная дата не была вядома. Як было вызначана падчас сустрэчы, візіт адбудзецца ў верасні 2010 г.
Агульная малітоўная інтэнцыя Святога Айца Бэнэдыкта XVI на люты 2010 года гучыць наступным чынам: «За ўсіх людзей навукі і культуры, каб праз шчыры пошук праўды яны здолелі дасягнуць пазнання адзінага праўдзівага Бога».
28 студзеня 2010 г. у Ватыкане адбылося агульнае пасяджэнне Папскіх акадэмій, прысвечанае праблеме тэалагічнай фармацыі святароў. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI з нагоды пасяджэння адзначыў, што галоўнай мэтай і абавязкам гэтых установаў з’яўляецца вернае служэнне Касцёлу і Апостальскай Сталіцы.
22 студзеня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з кіраўнікамі дыкастэрый Рымскай Курыі. У сустрэчы прынялі ўдзел Прэфекты ватыканскіх кангрэгацый, трыбуналаў і старшыні Папскіх радаў.
Па традыцыі, у дзень успаміну святой Агнешкі, панны і мучаніцы, 21 студзеня 2010 г., у капэле Урбана VIII у Апостальскім палацы Святы Айцец Бэнэдыкт XVI благаславіў некалькі ягнят, з воўны якіх пасля будуць сатканы паліі.
15 і 16 лютага 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з прадстаўнікамі епіскапату Ірландыі. Тэмай сустрэчы стане сітуацыя Каталіцкага Касцёла ў сувязі са злоўжываннямі духоўных асобаў у гэтай краіне.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліць сёлетнія набажэнствы з нагоды Сусветнага дня хворага. 11 лютага 2010 г. Пантыфік будзе цэлебраваць святую Імшу ў базыліцы святога Пятра ў Ватыкане.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI завяршыў другую частку кнігі аб Езусе з Назарэта. Аб гэтым паінфармаваў штотыднёвік Апостальскай Сталіцы «L’оsservatore Romano» аўтар працы «Рабін размаўляе з Езусам» рабін Якаб Неўснер, якому Пантыфік удзяліў аўдыенцыю 18 студзеня 2010 г.
17 студзеня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведаў галоўную сінагогу Рыма. Падчас візіту Папа заклікаў хрысціян і юдэяў да супольнага сведчання аб першасным значэнні Бога для сённяшняга свету. Візіт Святога Айца ў рымскую сінагогу стаў першым за час яго Пантыфікату.
16 студзеня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI быў удастоены звання ганаровага грамадзяніна старэйшага баварскага горада Фрайзінг (Германія), з якім напрацягу шматлікіх гадоў было цесна звязана жыццё Ёзафа Ратцынгера.
17 студзеня 2010 г., падчас наведвання галоўнай сінагогі Рыма, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI аспрэчыў абвінавачванні ў тым, што Апостальская Сталіца не процідзейнічала знішчэнню яўрэяў у гады ІІ Сусветнай вайны. Пантыфік падкрэсліў, што ў гэты час Ватыкан дапамагаў яўрэям, здзяйсняючы садзейнічанне «ўтоенымі і незаўважнымі спосабамі».