Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец


Бэнэдыкт XVI: клопат аб еднасці хрысціян і праблемы біяэтыкі — цэнтральныя пытанні, што cтаяць перад Кангрэгацыяй Веравучэння
15.01.2010 17:17

15 студзеня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю ўдзельнікам пленарнага пасяджэння Кангрэгацыі Веравучэння. Падчас сустрэчы Папа адзначыў, што у цэнтры задач гэтага ведамства павінны быць клопат аб хрысціянскай еднасці і адказ на выклікі біяэтыкі. Таксама Пантыфік заклікаў да прыняцця лефеўрыстаў у паўнату камуніі Касцёла і падкрэсліў, што рашэнне аб стварэнні персанальных ардынарыятаў для былых англіканаў не ідзе ў супярэчнасці з экуменізмам.

 
Мерапрыемствы з удзелам Святога Айца ў лютым–красавіку 2010 года
15.01.2010 16:00

29 сакавіка 2010 г., у панядзелак Вялікага тыдня, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI будзе цэлебраваць святую Імшу з нагоды 5-годдзя смерці папы Яна Паўла ІІ. Аб гэтым паведамляе апублікаваны 15 студзеня ў Апостальскай Сталіцы каляндар цырымоній з удзелам Святога Айца з лютага па красавік гг.

 
Бэнэдыкт XVI: грамадскія арганізацыі адказныя за правільнае выхаванне моладзі
14.01.2010 18:37

14 студзеня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў традыцыйную аўдыенцыю для бурмістра Рыма і ўладаў рымскай правінцыі і рэгіёна Лацыя, якая адбываецца ў студзені кожнага года. Падчас сустрэчы Папа нагадаў, што кіраўнікі грамадскіх арганізацый павінны дбаць пра агульнае дабро, і заахвоціў субяседнікаў да захавання «здаровай раўнавагі», пры якой «рашэнні і планы будуць прымацца з клопатам аб усіх грамадзянах, забяспечваючы агульны дабрабыт».

 
17 студзеня адзначаецца Сусветны дзень мігрантаў і бежанцаў
14.01.2010 16:03

17 студзеня Каталіцкі Касцёл адзначае Сусветны дзень мігрантаў і бежанцаў. У сёлетнім пасланні з нагоды гэтага дня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI звяртае ўвагу на патрэбы і праблемы непаўналетніх мігрантаў.

 
Святы Айцец сустрэўся з віноўніцай каляднага інцыдэнту ў Апостальскай Сталіцы
14.01.2010 13:53

13 студзеня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю Сюзане Маёла, якая стала віноўніцай каляднага інцыдэнту ў Апостальскай Сталіцы. Варта нагадаць, што 24 снежня 2009 г. падчас святой Імшы пастэркі ў базыліцы святога Пятра 25-гадовая швейцарка, пераадолеўшы загароджанні ў святыні, падбегла да Папы. Ахова палічыла гэта нападам на Пантыфіка.

 
Павага да асобы — ключ да пабудовы міру: Бэнэдыкт XVI сустрэўся з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпусу
11.01.2010 18:15

11 студзеня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю прадстаўнікам дыпламатычнага корпусу, акрэдытаванага пры Апостальскай Сталіцы. Падчас сустрэчы Папа выказаўся аб шанаванні «чалавечай экалогіі» як ключы да пабудовы міру ў свеце, а таксама аб неабходнасці прызнання публічнай ролі Касцёла і пазітыўным удзеле свецкіх людзей у падтрыманні і паглыбленні міру і салідарнасці. Сёння Ватыкан падтрымлівае дыпламатычныя адносіны са 178 краінамі свету.

 
Бэнэдыкт XVI сустрэўся з навучэнцамі Папскай Паўночнаамерыканскай калегіі
11.01.2010 14:54

9 студзеня 2010 г., з нагоды завяршэння святкавання 150-гадовага юбілею Папскай Паўночнаамерыканскай калегіі, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з сённяшнімі і былымі навучэнцамі гэтай установы. Са сценаў Папскай Паўночнаамерыканскай калегіі за гады яе дзейнасці выйшлі больш за 5 тысяч святароў.

 
Святы Айцец удзяліў сакрамэнт хросту чатырнаццаці немаўлятам
11.01.2010 13:18

10 студзеня 2010 г. падчас святой Імшы, якая адбылася ў Сікстынскай капэле ў Апостальскай Сталіцы, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў сакрамэнт хросту 14 немаўлятам. Ужо ў чацвёрты раз Пантыфік удзяляў гэты сакрамэнт у нядзелю Хросту Пана. Новаахрышчаныя — сем дзяўчынак і сем хлопчыкаў — з’яўляюцца дзецьмі супрацоўнікаў Ватыкана.

 
Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю новаму паслу Турцыі пры Ватыкане
08.01.2010 13:46

7 студзеня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю новаму паслу Турцыі пры Апостальскай Сталіцы Кенану Гарсою. Звяртаючыся да новага пасла, Пантыфік адзначыў, што Ватыкан высока ацэньвае дзейнасць Турцыі ў справе ўсталявання міру і стабільнасці на Блізкім Усходзе. Абедзве дзяржавы падтрымліваюць дыпламатычныя адносіны ўжо амаль 50 год.

 
Святы Айцец прызначыў новага кіраўніка для армянскіх католікаў ва Усходняй Еўропе
06.01.2010 18:11

6 студзеня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў Апостальскім адміністратарам для армянскіх католікаў ва Усходняй Еўропе кс. Вагана Аганяна. Новапрызначаны Апостальскі адміністратар замяніў на гэтай пасадзе біскупа Нехана Каракехеяна, саступленне якога з пасады Пантыфік прыняў у гэты ж дзень.

 
У 2009 годзе больш за 2 мільёны чалавек прынялі ўдзел у аўдыенцыях і цэлебрацыях Святога Айца
05.01.2010 17:07

Больш за 2 мільёны вернікаў з усяго свету прымалі ўдзел у 2009 г. у папскіх аўдыенцыях і святых Імшах, якія цэлебраваў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у Апостальскай Сталіцы і Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма). Прэфектура папскага дому дала статыстычныя даныя адносна ўдзелу вернікаў у сустрэчах з Пантыфікам за мінулы год, не лічачы падарожжаў Папы па Італіі і ў іншыя краіны.

 
Бэнэдыкт XVI наведае рымскую сінагогу
05.01.2010 14:25

У нядзелю 17 студзеня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае сінагогу ў Рыме. Візіт Пантыфіка звязаны з адзначэннем дню паглыблення і развіцця дыялога паміж католікамі і юдэямі, які па традыцыі папярэднічае Тыдню малітваў за адзінства хрысціянаў.

 
Святы Айцец раздзяліў калядны абед з найбольш беднымі жыхарамі Рыма
28.12.2009 13:50

У нядзелю 27 снежня 2009 г. падчас абеду ў рымскай сталоўцы, наладжанай дзякуючы працы дабрачыннай Супольнасці св. Ідзія, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з самымі беднымі жыхарамі Рыма, якія з’яўляюцца часткай вялікай сям’і Касцёла і атрымліваюць дапамогу ад гэтай дабрачыннай каталіцкай арганізацыі. Падчас абеду, які па традыцыі арганізоўваецца для рымскіх жабракоў у калядны перыяд, Пантыфік павіншаваў са святамі Божага Нараджэння больш за 200 сваіх субяседнікаў.

 
Мерапрыемствы з удзелам Святога Айца ва ўрачыстасць Божага Нараджэння і на заканчэнне года
24.12.2009 14:14

Як і штогод, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI ва ўрачыстасць Божага Нараджэння будзе цэлебраваць Эўхарыстыю ў Ватыкане. Святая Імша пастэрка пад кіраўніцтвам Пантыфіка распачнецца ў ватыканскай базыліцы святога Пятра ў 22 гадзіны.

 
Святы Айцец ахрысціць у Нядзелю Хросту Пана чатырнаццаць дзяцей
24.12.2009 14:01

10 студзеня 2010 г., у свята Хросту Пана, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI ахрысціць чатырнаццаць нованароджаных дзяцей. Пантыфік ужо ў чацвёрты раз узначаліць гэтую цырымонію.

 
<< Першая < Папярэдняя 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 Наступная > Апошняя >>

Старонка 188 з 229
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.