Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец


Папа Бэнэдыкт XVI акрэсліў шляхі барацьбы з голадам у свеце
19.10.2009 13:24

Для забеспячэння харчовай бяспекі ў свеце неабходна змяніць уклад жыцця і мысленне, — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. Па меркаванні Пантыфіка, для барацьбы з голадам трэба перш за ўсё развіваць сельскую гаспадарку ў найбольш бедных краінах і павялічыць аб’ёмы інвестыцый у інфраструктуру сельскіх раёнаў у гэтых дзяржавах.

 
Бэнэдыкт XVI сустрэўся з прэм’ер-міністрам Украіны
19.10.2009 11:45

16 кастрычніка 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю прэм’ер-міністру Украіны Юліі Цімашэнка. Як паведаміла Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, падчас сустрэчы абмяркоўваліся крокі, здзейсненыя Каталіцкім Касцёлам у дачыненні да ўкраінскага грамадства, у прыватнасці ў галіне адукацыі і распаўсюджвання агульначалавечых і хрысціянскіх каштоўнасцей.

 
Бэнэдыкт XVI прыме ўдзел у адкрыццці Сусветнага саміту харчовай бяспекі
16.10.2009 12:01
Як паведамляе Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, 16 лістапада 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае штаб-кватэру Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (FAO), якая знаходзіцца ў Рыме.
 
У студзені Бэнэдыкт XVI наведае сінагогу ў Рыме
13.10.2009 17:55

17 студзеня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI упершыню наведае рымскую сінагогу. Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Reuters», аб планах Пантыфіка стала вядома яшчэ летам гг., але афіцыйную дату візіту Ватыкан назваў менавіта зараз.

 
Ружанцовая малітва «з Афрыкай і ў інтэнцыі Афрыкі»
12.10.2009 12:20

Ружанец «з Афрыкай і ў інтэнцыі Афрыкі» ўзначаліў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI увечары 10 кастрычніка 2009 г. У малітоўнай сустрэчы, прымеркаванай да ІІ сходу Сіноду Біскупаў для Афрыкі, удзельнічалі члены Сіноду. Далучыцца да малітвы праз тэлебачанн мела магчымасць моладзь з васьмі сталіц кантынента: Каіра (Егіпет), Наіробі (Кенія), Хартума (Судан), Ёханэсбурга (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка), Анічы (Нігерыя), Кіншасы (Дэмакратычная Рэспубліка Конга), Мапуту (Мазамбік) і Уагадугу (Буркіна Фасо). Пасля прамовы Пантыфік падараваў некаторым студэнтам экземпляры сваёй новай энцыклікі «Caritas in veritate» («Любоў у праўдзе»).

 
Бэнэдыкт XVI: папа Пій ХІІ рабіў усё, каб прадухіліць вайну
09.10.2009 14:11

8 кастрычніка 2009 г. на заканчэнне канцэрта з нагоды 70-годдзя выбуху ІІ Сусветнай вайны і 20-годдзя падзення Бярлінскага муру, што адбываўся недалёка ад Апостальскай Сталіцы, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI нагадаў пра асобу папы Пія ХІІ. Па словах Пантыфіка, гэты Папа прыкладаў усе намаганні, каб прадухіліць ваенную трагедыю, аднак да яго словаў не прыслухаліся ў час, калі верх у свеце ўзялі эгаізм і насілле.

 
Сінод Біскупаў у Афрыцы распачаўся святой Імшой у Ватыкане
05.10.2009 17:24
4 кастрычніка 2009 г. у Апостальскай Сталіцы папа Бэнэдыкт XVI разам з 239 айцамі сабору і 55 святарамі цэлебраваў святую Імшу, якая распачала Сінод Біскупаў у Афрыцы. Мерапрыемствы, у якіх прымаюць удзел 244 айцы Сіноду, будуць працягвацца да 25 кастрычніка гг. Сінод Біскупаў праходзіць пад дэвізам «Касцёл у Афрыцы ў службе паяднання, справядлівасці  і міру. „Вы — соль зямлі… вы — святло свету“».
 
У лістападзе выходзіць у свет музычны альбом Бэнэдыкта XVI
01.10.2009 15:29
У лістападзе 2009 г. плануецца выпуск музычнага альбома Святога Айца Бэнэдыкта XVI пад назвай «Alma Mater — Музыка з Ватыкана». Пантыфік будзе дэкламаваць і спяваць малітвы ў суправаджэнні традыцыйных касцёльных мелодый.
 
Арыгінальныя рысы Пантыфікату Бэнэдыкта XVI
25.09.2009 20:08
Бэнэдыкт XVI з’яўляецца адным з найлепшых Рымскіх Папаў у гісторыі, — падкрэсліў 21 верасня 2009 г. былы кіраўнік прэс-службы Апостальскай Сталіцы Хоакін Наварро-Вальс. Па яго словах, найбольш арыгінальнай рысай Пантыфікату Святога Айца з’яўляецца яго павага да чалавечай рацыянальнасці і вера ў здольнасць асобы служыць праўдзе, у чым, аднак, галоўнай перашкодай становіцца «дыктатура рэлятывізму».
 
Архіепіскап Іларыён: настаў час, каб жыць у любові
24.09.2009 14:43
21 верасня 2009 г. падчас візіту ў Ватыкан кіраўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату архіепіскап Валакаламскі Іларыён (Алфееў) паведаміў, што сёння існуе шмат прычын для аб’яднання католікаў і праваслаўных з мэтай супрацоўніцтва ў дэхрысціянізаваным свеце. Па словах архіепіскапа Іларыёна, настаў час пераадолець падзел і канкурэнцыю і жыць у салідарнасці і ўзаемнай любові.
 
Святы Айцец зацвердзіў тэму і дату правядзення 50-га эўхарыстычнага кангрэса
23.09.2009 15:23
Бэнэдыкт XVI зацвердзіў тэму і дату правядзення 50-га Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса. Адбудзецца ён у Дубліне (Ірландыя) 10–17 чэрвеня 2012 г. Тэма пасяджэння — «Эўхарыстыя: камунія з Хрыстом, а таксама паміж намі».
 
Бэнэдыкт XVI просіць аб малітве перад паездкай у Чэхію
22.09.2009 16:26
19 верасня 2009 г. у Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма) Святы Айцец Бэнэдыкт XVI паведаміў, што ў суботу распачнецца яго трохдзённы візіт у Чэхію. «Я накіруюся ў Прагу, сталіцу краіны, але таксама наведаю горад Брно ў Маравіі і Стара Балеслаў, месца, дзе апякун краіны, святы Венцэслаў, памёр смерцю мучаніка», — паведаміў Бэнэдыкт XVI пра асноўныя пункты свайго маршруту.
 
Каталіцкія патрыярхі Блізкага Усходу сустрэліся са Святым Айцом
21.09.2009 20:17
19 верасня 2009 г. у Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма) Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў сем каталіцкіх патрыярхаў з Блізкага Усходу. У сустрэчы прымаў таксама ўдзел лацінскі Патрыярх Іерусаліма арцыбіскуп Фуад Туаль.
 
Бэнэдыкт XVI: плёнам сацыяльнай камунікацыі павінна стаць пашырэнне веры
21.09.2009 15:43
20 верасня 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI абвясціў пасланне на 43-і Сусветны дзень сродкаў сацыяльнай камунікацыі, у якім выказаў пажаданне аб тым, каб яны служылі праўдзе, дыялогу і прыязні паміж людзьмі. Папа звярнуў увагу на тое, што новыя тэхналогіі вызначаюць галоўныя змены ў міжчалавечых адносінах.
 
Бэнэдыкт XVI магчыма наведае Беларусь у 2010 г.
18.09.2009 19:30
Беларусь, паводле французскага агенцтва I-Media, — адна з некалькіх краін, якія Святы Айцец Бэнэдыкт XVI можа наведаць у 2010 годзе. Адно з падарожжаў Пантыфіка можа мець сувязь з магчымай сустрэчай Святога Айца і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Не выключаецца магчымасць правядзення гэтага мерапрыемства ў Беларусі.
 
<< Першая < Папярэдняя 191 192 193 194 195 196 197 198 199 200 Наступная > Апошняя >>

Старонка 191 з 229
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.