Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец


Кардынал Каспер: сустрэча Папы і Патрыярха не выключана
18.09.2009 18:08
Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Вальтэр Каспер выказаўся наконт пераходу адносін Каталіцкага Касцёла з Маскоўскім Патрыярхатам у новую фазу. 17 верасня 2009 г. старшыня ведамства Апостальскай Сталіцы сустрэўся з кіраўніком Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату архіепіскапам Валакаламскім Іларыёнам у час знаходжання расійскага праваслаўнага іерарха ў Ватыкане.
 
Бэнэдыкт XVI наведаў Ватыканскую Астранамічную Абсерваторыю
17.09.2009 19:07
16 верасня 2009 г. папа Бэнэдыкт XVI наведаў новую Ватыканскую Астранамічную Абсерваторыю, размешчаную на тэрыторыі Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма). Святы Айцец прыбыў у абсерваторыю з мэтай асвячэння яе памяшкання, і гэтая падзея азначае пачатак новага этапа ў гісторыі існавання ўстановы.
 
Перспектывы сустрэчы Патрыярха Кірыла з папам Бэнэдыктам XVI
16.09.2009 14:34
Сустрэча папы Бэнэдыкта XVI з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам адбудзецца, калі з’явяцца відавочныя перспектывы плённай сумеснай працы абедзвюх Цэркваў, — адзначыў кіраўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату архіепіскап Валакаламскі Іларыён (Алфееў). 15 верасня 2009 г. распачаўся візіт праваслаўнага архіепіскапа ў Апостальскую Сталіцу.
 
Другая частка кнігі Бэнэдыкта XVI «Езус з Назарэта» ўбачыць свет вясной 2010 г.
15.09.2009 16:09
Другая частка працы Святога Айца Бэнэдыкта XVI «Езус з Назарэта» будзе завершана вясной 2010 г. Аб гэтым паведаміў кс. Фэдэрыко Ламбардзі SI, кіраўнік прэс-службы Апостальскай Сталіцы. Другі том працы будзе ахопліваць падзеі з дзяцінства Езуса, муку, смерць і ўваскрасенне Пана.
 
Фільм пра святога Аўгустына Бэнэдыкт XVI параўнаў з падарожжам у часе
04.09.2009 16:17
«Жыццё святога Аўгустына, як здаецца, завяршаецца трагічна. Яго свет знішчаны. Аднак не перастае жыць яго пасланне, бо паходзіць яно з праўды і вядзе да любові. А праўда і любоў з’яўляюцца прадвызначэннем кожнага з нас», — сказаў Бэнэдыкт XVI пасля прагляду мастацкага фільма пра святога Аўгустына.
 
Бэнэдыкт XVI сустрэнецца са сваімі былымі студэнтамі
20.08.2009 20:04
«Місія ў перспектыве экуменізму» — такою будзе тэма сёлетняй сустрэчы Святога Айца Бэнэдыкта XVI са сваімі былымі студэнтамі ў Кастэльгандольфа (прыгарад Рыма). Семінар будзе праходзіць з 28 па 31 жніўня 2009 г., на заканчэнне якога Пантыфік узначаліць цэлебрацыю святой Імшы.
 
На Божае Нараджэнне з’явіцца музычны альбом Святога Айца
07.08.2009 12:40
Плануецца, што на свята Божага Нараджэння свет убачыць музычны альбом, запісаны Бэнэдыктам XVI. Дыск будзе мець назву «Alma Mater». На ім будуць змешчаны запісы малітваў на італьянскай, партугальскай, французскай і нямецкай мовах у выкананні Папы.
 
Апошні фільм пра Гары Потэра атрымаў станоўчыя водгукі з боку Ватыкана
15.07.2009 16:00
Афіцыйная газета Ватыкана «L'Osservatore Romano» назвала апошні, шосты фільм пра Гары Потэра лепшай экранізацыяй раманаў англійскай пісьменніцы Джааны Роўлінг. У выданні адзначаецца, што нават у паказе падлеткавага кахання паміж героямі рамана ў аўтараў кінастужкі «Гары Потэр і прынц-паўкроўка» атрымалася захаваць «карэктны баланс».
 
У Рыме прайшла Еўрапейская сустрэча моладзі
13.07.2009 20:22
З 9 па 12 ліпеня ў Рыме праходзіла першая Еўрапейская сустрэча студэнцкай моладзі. Яна сабрала ва універсітэцкім гарадку «Tor Vergata» адказных за душпастырства студэнцкай моладзі разам з капеланамі. Мерапрыемствы былі арганізаваныя Радай Біскупскіх Канферэнцый Еўропы пры ўдзеле профільных міністэрстваў Італіі.
 
Папу Рымскага падчас яго адпачынку будуць ахоўваць 200 чалавек
13.07.2009 20:17
Ахову Папы Рымскага Бэнэдыкта XVI падчас яго адпачынку, які будзе працягвацца з 13 па 29 ліпеня ў рэзідэнцыі Пантыфіка ў горным мястэчку Ле-Комб, будуць забяспечваць 200 чалавек. Папа Рымскі ўжо трэці раз за час свайго пантыфікату накіроўваецца ў дом, пабудаваны ў гарах спецыяльна для яго папярэдніка Яна Паўла II.
 
Святы Айцец цэніць удзел праваслаўных у годзе св. Паўла
10.07.2009 21:02
27 чэрвеня 2009 г. Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI прыняў дэлегацыю, накіраваную Праваслаўным Патрыярхам Канстанцінопальскім Барталамеем I для ўдзелу разам са Святым Айцом ў набажэнстве, якое прысвечана апосталам Пятру і Паўлу, а таксама адзначэнню завяршэння года Святога Паўла.
 
Бэнэдыкт XVI: аднаўленне грамадства патрабуе сур’ёзнага роздуму пра эканоміку, фінансы і палітыку
09.07.2009 15:24
Агульную аўдыенцыю 8 ліпеня 2009 г. у Ватыкане Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прысвяціў сваёй новай энцыкліцы «Caritas in veritate» («Любоў у праўдзе»). Па словах Пантыфіка, у ёй не ідзе гаворка пра тое, каб прапанаваць практычныя рашэнні вялікіх эканамічных праблемаў нашага часу.
 
Бэнэдыкт XVI заахвочвае да малітвы ў інтэнцыі саміту «Вялікай васьмёркі»
08.07.2009 19:18
Да малітвы ў інтэнцыі саміту «Вялікай васьмёркі», які распачаўся 8 ліпеня 2009 г. у Аквіле (Італія), заклікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у гэты ж дзень падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. «Няхай  гэты важны сусветны саміт прынясе рашэнні і парады, якія будуць служыць сапраўднаму прагрэсу ўсіх народаў, асабліва самых бедных», — заклікаў Святы Айцец.
 
Энцыкліка Бэнэдыкта XVI «Caritas in veritate» з’явілася ў належны час
08.07.2009 16:13
«Энцыкліка, шырока задуманая, з’яўляецца ў адпаведны час і закранае актуальныя праблемы фінансавага і эканамічнага крызісу», — адзначыў 7 ліпеня 2009 г. кардынал Крыстаф Шонборн, арцыбіскуп Вены, падчас прэзентацыі ў прэс-службе Апостальскай Сталіцы энцыклікі Бэндыкта XVI «Caritas in veritate» («Любоў у праўдзе»).
 
Энцыкліка Бэнэдыкта XVI «Любоў у праўдзе»
08.07.2009 15:13
7 ліпеня 2009 г. у прэс-службе Апостальскай Сталіцы адбылася прэзентацыя новай энцыклікі папы Бэнэдыкта XVI «Caritas in veritate» («Любоў у праўдзе»). Гэтая энцыкліка з’яўляецца своеасаблівым дакументам сацыяльнага вучэння Каталіцкага Касцёла.
 
<< Першая < Папярэдняя 191 192 193 194 195 196 197 198 199 200 Наступная > Апошняя >>

Старонка 192 з 229
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.