Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец


Святы Айцец Бэнэдыкт XVI: трэба давяраць жыццю і чалавеку
29.05.2009 16:44
«Па прычыне негатыўных уплываў рэлятывізму і нігілізму ці аспрэчвання права на адукацыю, першы уклад, які мы можам зрабіць, — гэта сведчанне даверу да жыцця і чалавека, да яго розуму і здольнасці любіць», — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI 28 мая 2009 г. падчас сустрэчы з удзельнікамі пленарнага пасяджэння епіскапату Італіі.
 
Кардынал Антоніа Канісарэс: больш за 40 мільёнаў дзяцей у Іспаніі загінулі ў абортах
28.05.2009 20:12
Прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў кардынал Антоніа Канісарэс паведаміў, што ў выніку абортаў у Іспаніі загінулі больш за 40 мільёнаў дзяцей. Ён падкрэсліў, што «насіллем ліквідуюцца нявінныя чалавечыя істоты, слабыя і безабаронныя», і дадаў, што «гэта заўсёды найбольшае зло для чалавецтва».
 
Бэнэдыкт XVI пра памылковую інтэрпрэтацыю саборнасці
28.05.2009 20:11
Саборнае азначэнне Касцёла нагадаў папа Бэнэдыкт XVI падчас адкрыцця 27 мая 2009 г. у базыліцы святога Яна на Латэране штогадовага кангрэса Рымскай дыяцэзіі. Кангрэс прысвечаны тэме «Прыналежнасць да Касцёла і супольная душпастырская адказнасць». Святы Айцец адзначыў, што асноўнымі паняццямі саборнай эклезіялогіі з’яўляюцца народ Божы і Цела Хрыста.
 
Папскі Латэранскі універсітэт атрымаў італьянскую архітэктурную ўзнагароду
28.05.2009 18:33
Папскаму Латэранскаму універсітэту прысуджана італьянская архітэктурная ўзнагарода (IN/ARCH-ANCE). Узнагароду, якая прысуджаецца ў Італіі ў трэці раз, атрымаў 26 мая 2009 г. у Мілане рэктар навучальнай установы арцыбіскуп Рыно Фізікелла.
 
Кардынал Клаўдзіу Хумэс пра святкаванне Года святарства
28.05.2009 15:24
Старшыня Кангрэгацыі па справах Духавенства кардынал Клаўдзіу Хумэс заклікае паасобныя епіскапаты, дыяцэзіі, парафіі і мясцовыя супольнасці распрацаваць праграму мерапрыемстваў на Год святарства, які распачнецца 19 чэрвеня 2009 г.
 
Бэнэдыкт XVI пра святога Феадора Студзіта — настаўніка духоўнага жыцця
27.05.2009 19:29
Сёння, 27 мая 2009 г., падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Бэнэдыкт XVI прамовіў катэхезу, якую прысвяціў актуальнасці навучання святога Феадора Студзіта (VIII–IX стст.), візантыйскага манаха, аскета, пісьменніка і абаронцы культу святых абразоў.
 
Новыя прызначэнні ў Апостальскай Сталіцы
26.05.2009 20:53
Бэнэдыкт XVI прызначыў арцыбіскупа Клаўдыё Чэллі старшынёю Адміністрацыйнай рады тэлевізійнага цэнтра Ватыкана (CTV), які адначасова з’яўляецца старшынёю Папскай рады па сродках масавай камунікацыі. Старшыню фонда «Дапамога Касцёлу ў патрэбе» кс. Жуакіна Аліендэ Святы Айцец прызначыў членам Папскай рады «Cor Unum».
 
Апостальская Сталіца пра неабходнасць прадухілення небяспекі ядзернага тэрарызму
26.05.2009 20:51
Міжнароднае абурэнне выклікала новае ядзернае выпрабаванне, здзейсненае Паўночнай Карэяй 24 мая 2009 г. Ядзерны выбух, праўдападобна, больш моцны за папярэдні (2006 г.), ЗША і многія іншыя краіны прызналі небяспечным для міру ў свеце. Абмеркаваннем дадзенага пытання таксама займаецца Рада бяспекі ААН.
 
Апостальская Сталіца рыхтуе новы дакумент, прысвечаны праблемам міграцыі
21.05.2009 16:38
Апостальская Сталіца распачала падрыхтоўку новага дакумента, які датычыць праблемаў міграцыі. Папярэдняя ватыканская інструкцыя на гэтую тэму — «Erga migrantes caritas Christi» («Любоў Хрыста да мігрантаў») — была апублікавана каля 5 гадоў таму. На думку сакратара Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў арцыбіскупа Агостыно Маркетто, неабходна больш шырокае бачанне дадзенай праблемы.
 
Ватыкан: дэбаты на тэму генетычна мадыфікаваных раслінаў
21.05.2009 16:19
У Ватыкане адбылося пасяджэнне Папскай акадэміі навук на тэму «Генетычна мадыфікаваныя расліны і бяспека харчавання ў кантэксце развіцця». У пасяджэнні прынялі ўдзел выдатныя вучоныя з 15 краінаў свету.
 
Папа Бэнэдыкт XVІ заклікае маліцца аб міры ў Святой Зямлі
20.05.2009 20:14
Сённяшнюю катэхезу падчас традыцыйнай агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Бэнэдыкт XVI прысвяціў свайму апостальскаму візіту ў Святую Зямлю. Пантыфік нагадаў, што на Кальварыі і ў базыліцы Гробу Пана ён маліўся аб моцы любові, крыніца якой заключана ў пасхальнай таямніцы, і якая здольна аднавіць людзей і ўвесь свет.
 
Бэнэдыкт XVI: «кіберпрастора» можа быць месцам распаўсюджвання культуры пашаны, дыялога і сяброўства
20.05.2009 19:34
З нагоды Сусветнага дня сродкаў сацыяльнай камунікацыі, які будзе адзначацца 24 мая 2009 г. пад дэвізам «Новыя тэхналогіі — новыя адносіны. Укараняць культуру пашаны, дыялога і сяброўства», Бэнэдыкт XVI выказаў пажаданне, каб «кіберпрастора» стала месцам стварэння такой культуры.
 
Новы ватыканскі Інтэрнэт-партал для моладзі
20.05.2009 16:10
З’явіўся новы ватыканскі Інтэрнэт-партал для моладзі www.pope2you.net, адкрыццё якога запланавана на 21 мая 2009 г. Апостальская Сталіца мае на мэце такім чынам папулярызаваць навучанне Святога Айца Бэнэдыкта XVI сярод маладога пакалення.
 
Кардынал Жан-Луі Таран: праз сведчанне веры неабходна ствараць «прастору супакою»
19.05.2009 16:56
«Папская пілігрымка ў Святую Зямлю паказала, што міжрэлігійны дыялог стаў адным з прыярытэтаў Пантыфікату Бэнэдыкта XVI», — такое меркаванне выказаў кардынал Жан-Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу.
 
Выстава з нагоды 80-годдзя Дзяржавы Ватыкан карыстаецца вялікім поспехам
19.05.2009 16:46
Вялікім поспехам карыстаецца выстава з нагоды 80-годдзя Горада Дзяржавы Ватыкан. Выстава на плошчы Святога Пятра ў Рыме працягнецца да 14 чэрвеня 2009 г. Экспазіцыя  ўключае ў сябе планы, макеты, фотаздымкі Ватыкана, а таксама дакументы, якія датычацца эпохі Латэранскіх пагадненняў.
 
<< Першая < Папярэдняя 191 192 193 194 195 196 197 198 199 200 Наступная > Апошняя >>

Старонка 194 з 229
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.