Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа благаславіць статую армянскага першадрукара ў Ліване
Святы Айцец
07.09.2012 15:02

Падчас апостальскага падарожжа ў Ліван Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI благаславіць статую армянскага манаха Акопа Мегапарта, аўтара першай кнігі на армянскай мове, якая была апублікавана ў 1512 г. у Венецыі. Гэта адбудзецца 15 верасня, калі Папа прыбудзе ў рэфекторый Армянскага каталіцкага Патрыярхату ў Бзамары.

Па інфармацыі Ватыканскага радыё, адразу пасля прыбыцця Папа благаславіць бронзавую статую манаха Акопа Мегапарта, які трымае ў руках сваю «Пятнічную кнігу». Статуя важыць каля 300 кг, яе вышыня 165 см.

Аб жыцці Акопа Мегапарта вядома вельмі мала. Магчыма, ён быў законнікам і атрымаў адукацыю ў Еўропе. Паміж 1512–1514 гг. надрукаваў яшчэ 5 кніг. Дзякуючы яго дзейнасці, кнігі на армянскай мове былі першымі надрукаванымі ў Азіі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме