Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Сандры: у асобе Папы ў Ліване будзе знаходзіцца сам Хрыстус
Святы Айцец
11.09.2012 10:59

«Жыхары Блізкага Усходу павінны зразумець, што толькі ўзаемная павага і братэрства паміж усімі жыхарамі адкрые перад імі шчаслівую будучыню», — адзначыў кардынал Леанарда Сандры. Старшыня Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў нагадаў таксама пра трагічную сітуацыю хрысціян у гэтым рэгіёне і заклікаў да шанавання іх грамадзянскіх правоў.

Як адзначыў кардынал у размове з Ватыканскім радыё, у Ліване Святога Айца Бэнэдыкта XVI чакае складаная задача. Разам з тым у асобе Папы сярод блізкаўсходніх хрысціян, па словах іерарха, будзе знаходзіцца сам Хрыстус.

«Галоўная мэта гэтага візіту — перадача Апостальскай адгартацыі аб Блізкім Усходзе, — нагадаў старшыня ватыканскага ведамства. — Візіт павінен перш за ўсё распаліць сэрцы католікаў, распаліць іх да сведчання аб тым, што яны з’яўляюцца вучнямі Хрыста, да абвяшчэння Евангелля словам і жыццём. Маю надзею, што дзякуючы адгартацыі, а перадусім дзякуючы прысутнасці Папы, у сэрцах усіх з’явіцца энтузіязм быць вучнямі Хрыста і даваць Яму сапраўднае сведчанне».

Як дадаў кардынал Сандры, «мы можам арганізоўваць вельмі шмат сустрэч, выдаваць шмат дакументаў, але калі з нашага боку не будзе сведчання аб праўдзе Хрыста, усё будзе беспаспяхова», «застануцца толькі адны словы».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме