Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Таран: ліванцы зацікаўлены, каб візіт Папы прайшоў максімальна бяспечна
Святы Айцец
11.09.2012 13:52

Кардынал Жан-Луі Таран падкрэсліў, што ліванцы вельмі зацікаўлены ў тым, каб запэўніць Святому Айцу максімум бяспекі падчас візіту ў іх краіну. Старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу будзе суправаджаць Папу ў гэтай паездцы, якая распачнецца 14 верасня.

Іерарх згодны з тым, што здзяйсненне такога падарожжа дастаткова рызыкоўнае, бо яно будзе праходзіць у час, калі непадалёку ідзе вайна. Разам з тым кардынал дадаў, што Ліван — адзіная краіна на Блізкім Усходзе, дзе хрысціяне ўдзельнічаюць у выканаўчай уладзе. Па словах старшыні ватыканскага ведамства, хоць прысутнасць Пантыфіка будзе мець палітычнае вымярэнне, Бэнэдыкт XVI, аднак, не будзе прапаноўваць вырашэння праблем Лівана і Блізкага Усходу. Увага будзе звяртацца на шанаванне чалавечай годнасці, захаванне міжнароднага права і этычных каштоўнасцяў.

Як падкрэсліў кардынал Таран, гэта будзе найперш пілігрымка да хрысціян, якія жывуць на Блізкім Усходзе. Святы Айцец жадае данесці да іх думку, што яны там — у сваёй айчыне, бо з’яўляюцца спадчыннікамі першай хрысціянскай супольнасці. «Каталіцкаму Касцёлу трэба быць вельмі салідарным з гэтымі хрысціянамі, каб заахвоціць іх заставацца на гэтым месцы. Павінна быць салідарнай таксама і міжнародная супольнасць», — дадаў іерарх.

Акрамя гэтага, кардынал адзначыў, што, па ўсёй верагоднасці, падчас розных размоваў Святога Айца будзе закранута і сітуацыя ў Сірыі. Іерарх выказаў перакананне, што нельга ствараць будучыню праз забойства людзей.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме