Бэнэдыкт XVI да паслоў: трэба вучыць моладзь праўдзе і адказнасці |
Святы Айцец |
13.12.2012 14:08 |
На важнасць выхавання дзяцей і моладзі ў праўдзе, адказнасці за свае ўчынкі і гатоўнасці дапамагаць у складаных сітуацыях звярнуў увагу папа Бэнэдыкт XVI, звяртаючыся да паслоў шасці краін пры Апостальскай Сталіцы. 13 снежня свае даверчыя граматы склалі ў Ватыкане паслы Гвінеі, Сэнт-Вінсэнта і Грэнадын, Нігера, Замбіі, Тайланда і Шры-Ланкі. У прамове да паслоў Папа адзначыў, што адной з важнейшых сённяшніх задач з’яўляецца адукацыя. Пантыфік нагадаў пра змены ў грамадстве, якія прыводзяць да духоўнай і маральнай згубленасці маладога пакалення. Святы Айцец заклікаў улады краін да таго, каб яны спрыялі выхаванню моладзі праз укараненне здаровай антрапалогіі і сістэмы каштоўнасцяў. (AG) |