Папа сустрэўся з аргенцінскім абаронцам правоў чалавека |
Святы Айцец |
21.03.2013 16:40 |
У апошнія дні Пэрэс Эсківэль некалькі разоў выказваўся ў абарону Святога Айца перад абвінавачваннямі ў супрацоўніцтве з рэжымам дыктатуры ў Аргенціне. У абарону Папы выказваліся таксама старшыня Вярхоўнага суда Аргенціны Рыкарда Ларэнцэцці, Герман Кастэллі — адзін з трох суддзяў, якія вялі следства па гэтай справе, і таварыства, якое займаецца абаронай правоў сем’яў людзей, што загінулі ў той час. (AG) |