Пасланне Папы з нагоды выстаўлення Турынскай Плашчаніцы: моц Уваскрослага пераможа ўсё |
Слова Папы |
30.03.2013 17:11 |
«Таксама і я стаю сёння разам з вамі перад Святой Плашчаніцай і дзякую Пану, які праз сучасныя тэхнічныя сродкі стварае нам такую магчымасць», — адзначае папа Францішак у пасланні з нагоды выстаўлення Турынскай Плашчаніцы, якое адбудзецца 30 сакавіка ў турынскай катэдры. Гэтая падзея будзе трансліравацца італьянскім тэлебачаннем «RAI Uno». «Гэтае аблічча мае закрытыя вочы, але таемна пазірае на нас і ў цішыні да нас прамаўляе, — гаворыцца ў пасланні Святога Айца пра выяву на Плашчаніцы. — Чаму верны люд, як вы, хоча затрымацца перад гэтай іконай Чалавека бічаванага і ўкрыжаванага? Бо Чалавек з Плашчаніцы запрашае нас сузіраць Езуса з Назарэта. Гэты вобраз, які адбіўся на палатне, прамаўляе да нашага сэрца і пабуджае нас узысці на Галгофу, глядзець на крыж, заглыбіцца ў красамоўнае маўчанне любові». (AG) |