Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У Балгарыі храмы будуць кругласутачна адчынены зімой для бяздомных |
14.12.2012 16:26 |
У халодныя зімовыя дні ў Варненскай вобласці (Балгарыя) для бяздомных будуць кругласутачна адчынены некаторыя праваслаўныя святыні. А на Божае Нараджэнне ў балгарскім горадзе Русе адкрыецца прытулак для бяздомных, заснаваны на сродкі каталіцкага дабрачыннага фонду «Карытас» і разлічаны на 75 чалавек.
Як інфармуе Cедмица.ru са спасылкай на балгарскае выданне «Манітор», Мітрапаліт Варненскі і Вялікапраслаўскі Кірыл паведаміў, што, акрамя магчымасці пераначаваць, у храмах бяздомныя атрымаюць цёплую ежу і коўдры.
Падобныя акцыі праводзяцца Варненскай мітраполіяй разам з гарадской абшчынай ужо трэці год. Пра намер адчыніць дзверы сваіх храмаў для бяздомных аб’явілі ў Слівенскай, Відзінскай і Русенскай мітраполіях Балгарскай Праваслаўнай Царквы. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.