«Цэнтрам кангрэсу ў нашай дыяцэзіі стане катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску. Заахвочваю ўсіх святароў, кансэкраваных асобаў, свецкіх вернікаў, асабліва тых, хто належыць да суполак Жывога Ружанца, прыняць удзел у малітоўнай сустрэчы», — адзначае біскуп Пінскі.
17 кастрычніка Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна, старшыню Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату.
«У важны дзень для юбіляра, калі ён адзначае свята свайго нябеснага апекуна — святога Юды Тадэвуша — прашу дыяцэзіян аб асаблівай малітве за нашага Мітрапаліта ў парафіях Пінскай дыяцэзіі», — піша біскуп Антоні Дзям’янка.
Суд у Ляхаўжэ, як суд другой інстанцыі, 16 кастрычніка пацвердзіў смяротны прысуд, вынесены пакістанскай хрысціянцы Aсіі Бібі паводле ілжывага абвінавачвання ў блюзнерстве. Асія Бібі была асуджана судом першай інстанцыі ў 2010 годзе.
Папа Францішак упершыню даў дазвол на правядзенне ў Сікстынскай капэле прыватнага карпаратыўнага мерапрыемства.
Сужэнства, як сакрамэнт і непарыўны саюз паміж мужчынам і жанчынай, з’яўляецца каштоўнасцю, якая застаецца вельмі актуальнай і якой давяраюць шматлікія пары — гэтае пасланне павінна вылучацца, палічылі ўдзельнікі форума.
Абраз Езуса Міласэрнасці — найбольш прыкметны сёння знак культу Божай Міласэрнасці, распачаты св. Фаўстынай Кавальскай. Сярод шэрагу варыяцый выявы ў свеце найбольш вядомымі сталі тры з іх. Адзін з абразоў, які пісалі пры садзейнічанні с. Фаўстыны, доўгі час захоўваўся ў Беларусі.
«Праблема была ў тым, што выступленні біскупаў падчас генеральных кангрэгацый не публікаваліся, а апублікаваная паслядэбатная справаздача была агульная, ананімная. Аднак выступленні рэлятараў круглых сталоў развеялі сумненні і, здаецца, нібыта расставілі ўсё па сваіх месцах». Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч пра вынікі працы круглых сталоў і выступленне на Сінодзе прадстаўнікоў Праваслаўнай Царквы.
«Калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, памрэ, то прынясе багаты плён»