19 кастрычніка ў парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску адбылася місійная анімацыя. З нагоды Сусветнaга дня місій дзеці прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да ўрачыстай святой Імшы, узбагаціўшы яе місійнымі элементамі.
11–17 кастрычніка ў Беларусі адбылася візітацыя Генеральнага настаяцеля Ордэна Пабожных Школ (піяраў). Згодна з піярскімі статутамі, Генеральны настаяцель падчас свайго 5-гадовага тэрміну прабывання на гэтай пасадзе абавязаны наведаць усіх субратоў-піяраў, якія служаць у школах і парафіях у розных краінах свету, у тым ліку і ў Беларусі.
19 кастрычніка адбылася пілігрымка навучэнцаў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў санктуарый Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне.
Пра ваенныя гады жыцця ў Беларусі і сустрэчы са стрыечным братам-святаром Казікам распавядае стрыечны брат Казіміра Свёнтка — 82-гадовы Рамуальд Крамплеўскі. Рамуальд Крамплеўскі піша эсэ, апавяданні і шмат гадоў займаецца геніалагічнымі даследваннямі радавога дрэва Крамплеўскіх. З дому Крамплеўскіх была і маці кардынала — Вераніка.
«Шчаслівыя слугі, якіх Пан прыйшоўшы знойдзе ў чуванні»
19 кастрычніка, калі адзначалася 30-я гадавіна мучаніцкай смерці благаслаўлёнага кс. Ежы Папялушкі, у парафіяльны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне падчас святой Імшы былі ўнесены рэліквіі крыві благаслаўлёнага.
Чамусьці я ўжо гэта бачу: 56-гадовая Мадонна, уключаючы ў панядзелак зранку свой ноўтбук і загружаючы інтэрнэт, налівае сабе кубак гарачай кавы і, спраўдзіўшы колькасць калорый, ашчадна намазвае на добра спечаны тост арахісавае масла. І тут раптам яна камянее. Што было далей?
18 кастрычніка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску адбыўся дзень духоўных разважанняў. Запрошаным госцем быў кс. Раман Факсінскі, дырэктар Пастаральнага цэнтра пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.