Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
17 кастрычніка — XXVIII Звычайны тыдзень
17.10.2014 03:00

Успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка.

1 чыт. (сш.16) Флп 3, 17 – 4, 1; Пс 34 (33), 2-3. 4-5. 6-7. 8-9.
Ев. Ян 12, 24-26.

Альбо: 1 чыт. Эф 1, 11-14; Пс 33 (32), 1-2. 4-5. 12-13.
Ев. Лк 12, 1-7.

 
Ян 12, 24-26
17.10.2014 03:00
«Калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, памрэ, то прынясе багаты плён»
 
На свае вочы: 5 фотафактаў ад карэспандэнта Catholic.by з Рыма
16.10.2014 17:11

Дырэктар Catholic.by кс. Юрый Марціновіч знаходзіцца зараз у Рыме. У сваім фотарэпартажы святар паказвае атмасферу, якая пануе ў Ватыкане ў апошнія дні працы ІІІ Надзвычайнай сесіі Сінода Біскупаў.

 
Кармэліты босыя ў Мінску распачалі святкаванне 500-годдзя нараджэння св. Тэрэзы ад Езуса (абноўлена)
16.10.2014 16:47

15 кастрычніка, ва ўспамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла, кармэліты босыя ў Мінску ўрачыста распачалі святкаванне юбілейнага года 500-годдзя нараджэння святой. Імшу ў мінскай парафіі Божага Цела ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

 
Папа cустрэнецца з гульцамі мюнхенскай «Баварыі»
16.10.2014 16:17

Футбольны клуб Bayern мае на наступным тыдні вельмі асаблівую сустрэчу. У сераду ўжо пасля матчу супраць італьянскай «Ромы» ў Лігі Чэмпіёнаў гульцоў гэтай каманды і іх трэнера чакае сустрэча з Папам Францішкам.

 
«Місіс Беларусь» агітуе супраць абортаў у рамках акцыі ў Гомелі
16.10.2014 15:31

«Місіс Беларусь», 31-гадовая гамяльчанка Юлія Перагудава, разам з мужам Дзмітрыем удзельнічае ў вулічных акцыях па раздачы інфармацыйных матэрыялаў на тэму абортаў. Вулічныя акцыі праходзяць у Гомелі каля буйных крамаў у рамках «Тыдня без абортаў», які працягваецца з 13 па 18 кастрычніка.

 
На навіны Сінода ў твітары падпісалася 1,7 мільёнаў карыстальнікаў
16.10.2014 15:30

Колькасць чытачоў («фаловераў») афіцыйнага акаўнта прэс-службы Сінода Біскупаў @HolySeePress за апошні тыдзень павялічылася на 11 тысяч.

 
Навіны Сінода: праца круглых сталоў і іх вынікі
16.10.2014 15:19

Шмат крытыкі і шмат пахвалы: працоўныя групы Сінода Біскупаў прадставілі ў чацвер вынікі сваіх дыскусій.

 
Папа звярнуўся да ўдзельнікаў ініцыятывы «Caritas Internationalis» у абарону галадаючых
16.10.2014 13:53

«Я быў галодны, і вы накармілі Мяне. Гэтыя словы нашага Пана гавораць аб тым, што мы не павінны адварочвацца і быць абыякавымі, калі ведаем, што наш сусед галадае», — напісаў Папа Францішак у пасланні да ўдзельнікаў ініцыятывы каталіцкага дабрачыннага таварыства «Caritas Internationalis» у абарону галадаючых. Мерапрыемствы праходзяць ва ўсім свеце з нагоды Сусветнага дня харчавання, які адзначаецца 16 кастрычніка.

 
Папа: «Містычны досвед св. Тэрэзы Авільскай не адлучыў яе ад свету і турботаў людзей»
16.10.2014 13:37

Святая Тэрэза Авільская вучыць, што шлях да Бога — гэта шлях да людзей, напісаў Папа Францішак у пасланні да 500-годдзя з дня нараджэння гэтай вялікай іспанскай святой, якое будзе адзначацца ў 2015 г.

 
<< Першая < Папярэдняя 1061 1062 1063 1064 1065 1066 1067 1068 1069 1070 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1066 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.