Іерарх падкрэсліў, што ў дакуменце даваліся абагульненыя думкі і прапановы больш чым трохсот дакладчыкаў, некаторыя з якіх выступалі спантанна.
Апошнія месяцы ва ўсходніх рэгіёнах Украіны прадстаўнікі так званых Данецкай і Луганскай «народных рэспублік» працягваюць рэлігійны пераслед.
Вобразу Касцёла як нявесты, якая чакае жаніха, прысвяціў Папа Францішак катэхезу падчас агульнай аўдыенцыі 15 кастрычніка на плошчы св. Пятра. Паводле Пантыфіка, гэтая аналогія дапамагае ўсвядоміць будучыню, што чакае народ Божы, — сустрэчу з Панам і вечнае прабыванне з Ім.
Сярод 191 удзельніка Сінода Біскупаў, якія маюць права голасу, 78 біскупаў прыбылі з Еўропы, 42 — з афрыканскага і 38 — з амерыканскага кантынентаў. З Азіі на Сінод прыбылі 29 біскупаў, з Акіяніі — 4.
14 кастрычніка ў Віцебскай дыяцэзіі адбыліся наступныя намінацыі і персанальныя змены. Пра гэта стала вядома на душпастырскай сустрэчы святароў і кансэкраваных асобаў дыяцэзі.
Успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла.
1 чыт. (сш.16) Рым 8, 22-27; Пс 19 (18), 8. 9. 10. 11.Ев. Ян 15, 1-8.
Альбо: 1 чыт. Гал 5, 18-25; Пс 1, 1-2. 3. 4 і 6.Ев. Лк 11, 42-46.
«Хто застаецца ўва Мне, а Я ў ім, той прыносіць багаты плён»
«Гэты тэкст з’яўляецца працоўным дакументам, які абагульняе тэмы выступленняў і дыскусій першага тыдня. Зараз ён прапанаваны для абмеркавання ўдзельнікамі Сінода ў малых групах», — падкрэсліў а. Ламбардзі.
«Няхай не знойдзецца нічога, што будзе цябе непакоіць, што будзе цябе палохаць. Бо ўсё прамінае, толькі Бог застаецца нязменным. Дзякуючы цярплівасці можна дасягнуць усяго. Той, у каго ёсць Бог, мае усяго ўдосталь. Толькі Бога дастаткова».