У Нігерыі пастару пратэстанцкай супольнасці ўдалося збегчы з палону баевікоў «Бока Харам». Паводле інфармацыі ASSIST News, Рацімі Абаджымі, які ўзначальвае «Царкву Бога» ў адным з сяленняў недалёка ад г. Майдугуры, быў выкрадзены 6 студзеня, калі ішоў са сваёй царквы ў сталіцу Борна.
Распачаўся скаўцкі год для дзяўчат «вандроўніц» агульнабеларускага «вогнішча» шэфаў, апякункай якога з’яўляецца святая Рыта. Вандроўка «Будслаў – Даўгінава – Крывічы» адбылася 11–12 кастрычніка.
З 10 па 12 кастрычніка — месяца, прысвечанага ў Каталіцкім Касцёле ружанцовай малітве, — у Оршы адбыўся першы тур рэкалекцый «Школа хрысцiянскага жыцця i евангелiзацыi».
16 кастрычніка 1978 года новым Пантыфікам быў абвешчаны кардынал Караль Вайтыла. Новы Папа — з імем «Ян Павел ІІ» — стаў першым Пантыфікам у гісторыі Касцёла з Усходняй Еўропы.
1 чыт. Эф 1, 1-10; Пс 98 (97), 1. 2-3ab. 3cd-4. 5-6.Ев. Лк 11, 47-54.
Альбо: Успамін св. Ядвігі, законніцы.
1 чыт. (сш.16) Сір 26, 1-4. 16-21 (гр. 1-4. 13-16); Пс 128 (127), 1-2. 3. 4-5.Ев. Мк 3, 31-35.
Альбо: Успамін св. Маргарыты Марыі Алякок, панны.
1 чыт. (сш.16) Эф 3, 14-19; Пс 23 (22), 1-3a. 3b-4. 5. 6.Ев. Мц 11, 25-30.
У чацвер у Ватыкане завяршаецца праца ўдзельнікаў Сінода Біскупаў на круглых сталах. Як праходзіла абмеркаванне і чаго чакаць далей? Каментарый Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.
У новым выпуску праграмы ідзе размова з дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі Юзафам Станеўскім, у тым ліку аб сустрэчы з Папам, магчымасці яго прыезду ў Беларусь, падрыхтоўцы новых біскупаў да служэння.
Пасля з’яўлення паслядэбатнай справаздачы Сінода можна заўважыць пэўную істэрыю. Джон Тэвіч, ватыканскі рэпарцёр-ветэран, які нібыта павінен добра ведаць справу, акрэсліў сітуацыю як «вялікі землятрус, што здарыўся пасля некалькіх месяцаў невялікіх штуршкоў». Але з вынікамі спяшацца няварта.