Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Больш за 20 тысяч нарачоных чакаецца на сустрэчы з Папам Францішкам
13.02.2014 13:32

Больш за 20 тысяч нарачоных чакаецца 14 лютага на плошчы св. Пятра на сустрэчы з Папам Францішкам, праінфармавала Папская рада па справах сям’і. Аб удзеле ў сустрэчы ўжо паведамілі прадстаўнікі 28 краін.

 
Ці дзень св. Валянціна яшчэ хрысціянскі?
13.02.2014 11:13

Не сакрэт, што сучасны выгляд Дня святога Валянціна — гэта камерцыйны праект, які прыносіць добры прыбытак бізнесменам, а для звычайных абывацеляў — гэта нагода проста павесяліцца. Для многіх закаханых гэты дзень становіцца ледзь не адзіным момантам у годзе, калі яны імкнуцца неяк адмыслова падкрэсліць блізкай асобе, як моцна яе кахаюць.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Звычайную нядзелю, Год А (16 лютага)
13.02.2014 10:59

Сярод нас няма двух аднолькавых людзей, мы ўсе асаблівыя ў вачах Бога. Кожны прыходзіць з асабістымі перажываннямі, просьбамі, падзякамі. Але ўсіх нас яднае Хрыстус. Падчас Эўхарыстыі Ён кожнага ўмацуе і адорыць спакоем.

 
У Сусветны дзень хворых у бальніцы ў Глыбокім адбылася Імша і асвячэнне адной з палат
12.02.2014 15:35

11 лютага, ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда і ў Сусветны дзень хворых, у капліцы благаслаўлёных глыбоцкіх мучанікаў у раённай бальніцы ў Глыбокім адбылася Імша. Таксама ў гэты дзень была асвечана адна з палат шпіталя, рамонт якой быў зроблены дзякуючы дабрачыннаму каталіцкаму таварыству “Карытас” глыбоцкай парафіі Найсвяцейшай Тройцы.

 
Папа: праз Эўхарыстыю Хрыстус хоча ўвайсці ў наша існаванне і прасякнуць яго сваёй ласкай
12.02.2014 15:08

Задумацца, ці з’яўляецца ўдзел у Эўхарыстыі нечым большым, чым проста святочным момантам, традыцыяй або нагодай адчуць сябе ў парадку адносна Бога, запрасіў вернікаў падчас агульнай аўдыенцыі 12 лютага Папа Францішак. Паводле Святога Айца, “існуюць вельмі канкрэтныя сігналы” для таго, каб зразумець сваё перажыванне Эўхарыстыі.

 
Хто за што адказвае?
12.02.2014 12:41

Адказнасць з'яўляецца адным з вельмі важных накірункаў выхавання. Бацькі мараць, каб іх дзеці выраслі адказнымі, самастойнымі людзьмі, якія ўмеюць рабіць выбар, прымаць рашэнні і кіраваць сваім жыццём. На жаль, аднак, вельмі часта мае месца супрацьлеглая карціна: дзеці вырастаюць несамастойнымі, інфантыльнымі, безадказнымі, яны баяцца ці проста не хочуць прымаць ніякіх рашэнняў, займаюць пасіўную пазіцыю, - а ўсе клопаты, звязаныя з іх існаваннем, даручаюць, як і ў дзяцінстве, бацькам. Пераломным момантам у развіцці дзяцей становіцца, як правіла, падлеткавы (пераходны) узрост, падчас якога нават тыя праявы адказнасці, якія ў дзіцяці былі, агрэсіўна разбураюцца бунтуючым маладым чалавекам. У выніку людзі часта скардзяцца псіхолагам ці проста сябрам: «Быў жа залаты хлопчык: у хаце прыбіраў, урокі рабіў, з вуліцы ў час прыходзіў...  Стукнула 13 гадоў — як яго падмянілі! Лаецца, пачаў паліць, звязаўся з дрэннай кампаніяй, дома не начуе, школу прагульвае, абмеркаваць сітуацыю не жадае».

 
Выратавальныя ўцёкі
11.02.2014 14:47

Цяжка выпраўляцца ў дарогу, калі не ведаеш, дзе яна скончыцца. З абжытага месца, з прыемнага кола знаёмых рэчаў, адрываючыся ад людзей, з якімі паспеў пасябраваць, Цяжка паверыць, што трэба ўцякаць, калі навокал усё выглядае бяспечным. І людзі, як людзі, і ціхія зоркі, і ласкавае сонца, і хлеба хапае...

 
У Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага прайшоў карнавал
11.02.2014 14:28

Студэнцкае жыццё Катэхетычнага каледжа імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах багата традыцыямі. І нягледзячы на тое, што людзі, якія іх пачыналі, даўно скончылі сваё навучанне, кожны год новыя студэнты імкнуцца падтрымаць і захаваць гэтае багацце. 8 лютага ў каледжы прайшоў традыцыйны карнавал.

 
Чвэрць гадзіны шчырасці з дырэктарам «Pro Christo» Алінай Новікавай
11.02.2014 11:00

Вялікі вопыт за спіной, першыя крокі ля вытокаў каталіцкага друку ў Беларусі, справа заснавання выдавецтва «Pro Christo» належаць і ёй – Аліне Сяргееўне Новікавай. На чарговай Міжнароднай кніжнай выставе, якая праходзіла з 5 па 9 лютага ў Мінску, мы пагутарылі са спадарыняй Алінай аб асаблівасцях кнігавыдання рэлігійнай літаратуры і перспектывах яго развіцця.

 
Як выконваецца заклік «Браты, чыніце дабро» ў Ордэне баніфратраў сёння. Інтэрв'ю
11.02.2014 08:33

11 лютага, у Сусветны дзень хворых, запрашаем да бліжэйшага знаёмства з Ордэнам баніфратраў. Як сучасныя баніфратры працягваюць працу свайго заснавальніка св. Яна Божага? У якіх краінах свету працуюць і як дзейнічаюць бальніцы Шпітальнага ордэна ў сучасным свеце? Колькі прадстаўнікоў з Беларусі налічвае сёння Ордэн баніфратраў? На гэтыя пытанні адказвае брат Эмануэль Юран.

 
<< Першая < Папярэдняя 1261 1262 1263 1264 1265 1266 1267 1268 1269 1270 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1263 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.