Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на свята Ахвяравання Пана (2 лютага)
29.01.2014 23:37

Хрыстус ахвяраваў сябе за нас. Ён прыйшоў да людзей, якія жывуць у страху перад смерцю, якія жывуць у цемры граху. Ён прыйшоў да нас, каб прынесці святло збаўлення, надзею спаўнення абяцанняў, вызваленне ад граху.

 
Апраніцеся ў новага чалавека
29.01.2014 16:55

Кожны з нас, хутчэй за ўсё, чытаў у дзяцінстве байку Крылова “Лебедзь, рак і шчупак”. Пэўна, задумкай аўтара было паказаць, якой важнай справай з’яўляецца супольная, наладжаная, скіраваная ў адзіным напрамку праца людзей. І што людзі, якія не здольныя паміж сабою дамовіцца, якія не ў стане разам супрацоўнічаць, не могуць выконваць пастаўленых перад сабою задачаў і дасягаць пэўных мэтаў.

 
Епіскапат ЗША склаў партрэт тыповай манаскай асобы ў 2013 годзе
29.01.2014 16:38
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў ЗША правяла апытанне на тэму, як выглядае тыповы законнік, які склаў манаскія шлюбы ў 2013 годзе.
 
Папа: калі прымаем Святога Духа і дазваляем Яму дзейнічаць, Хрыстус становіцца прысутным сярод нас
29.01.2014 13:46

“Гэты сакрамэнт мацней яднае нас з Хрыстом, прыводзіць да спаўнення нашу сувязь з Касцёлам, дае асаблівую сілу Святога Духа, неабходную, каб распаўсюджваць і бараніць веру, вызнаваць імя Хрыста і не саромецца крыжа”, - адзначыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 29 студзеня. Сваю трэцюю катэхезу на тэму сакрамэнтаў Пантыфік прысвяціў канфірмацыі.

 
Кожны тыдзень на адрас Папы прыходзіць каля 30 мяшкоў з лістамі
29.01.2014 12:27

Кожны тыдзень у ватыканскі Дом св. Марты на адрас Папы Францішка прыходзіць каля 30 паштовых мяшкоў, а ў іх некалькі тысяч лістоў і пасылак. Паколькі сам Папа не можа прачытаць усё, яму дапамагае каманда з чатырох чалавек пад кіраўніцтвам кс. Джуліяно Галарыні.

 
Біскуп Антоні Дзям’янка да навучэнцаў пінскай семінарыі: вучыцца евангельскаму радыкалізму
28.01.2014 17:08

28 студзеня Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Пінску адзначаe свята з нагоды ўспаміну свайго апекуна – св. Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла. У семінарыі быў святочны расклад дня. На свята прыбыў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

 
Мітрапаліт Павел: з усімі, хто будзе ствараць нармальнае жыццё ў Беларусі, мы будзем сябраваць
28.01.2014 11:20

“Мой прынцып – з усімі, хто будзе ствараць нармальнае і шчаслівае жыццё ў Беларусі, мы будзем сябраваць”, - адзначыў новы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел у размове з карэспандэнтам БелТА ў адказ на пытанне аб тым, ці збіраецца ён уносіць штосьці новае ў палітыку міжканфесійных адносінаў, а галоўным чынам адносінаў з каталіцкімі дыяцэзіямі Беларусі.

 
Папа Францішак уласнаручна напісаў ліст на Дзень памяці ахвяр Халакоста
27.01.2014 16:09

“Каб ніколі не паўтарыліся падобныя жахі, якія з’яўляюцца ганьбай для чалавецтва”, - адзначыў Папа Францішак ва ўласнаручна напісаным лісце да свайго сябра, рабіна Буэнас-Айрэса Абрагама Скоркі, на Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста, які адзначаецца 27 студзеня. Пантыфік абраў асабісты спосаб - ліст да чалавека, сяброўства з якім выходзіць далёка за рамкі дыялогу паміж дзвюма рэлігіямі, - каб выказаць блізкасць да яўрэйскага народа.

 
Пантыфік зацвердзіў дэкрэты аб прызнанні мучаніцтва і гераічнасці цнотаў
27.01.2014 15:36

27 студзеня падчас сустрэчы з кардыналам Анджэло Амата, прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, Папа Францішак зацвердзіў дэкрэты аб прызнанні мучаніцтва і гераічнасці цнотаў некалькіх кандыдатаў да беатыфікацыі. Прызнаны факт мучаніцтва дыяцэзіяльнага святара з Іспаніі П’етро Мендзіа, які загінуў у 1936 г.

 
Святы Айцец: не забывацца аб біскупах і святарах і маліцца за іх
27.01.2014 15:22

Касцёл не можа быць разуметы як выключна чалавечая арганізацыя, розніца палягае на намашчэнні, якое атрымліваюць біскупы і святары сілай Святога Духа для служэння Божаму народу, адзначыў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі 27 студзеня. Пантыфік падзякаваў “шматлікім святым святарам”, якія аддаюць сваё жыццё ў паўсядзённым служэнні.

 
<< Першая < Папярэдняя 1261 1262 1263 1264 1265 1266 1267 1268 1269 1270 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1269 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.