Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябесаў» прайшоў у Баранавічах
17.02.2014 10:41
15 лютага ў Баранавічах прайшоў першы фестываль хрысціянскай музыкі “Дастукацца да нябесаў”. Фестываль, арганізаваны кс. Паўлам Рудзьманам і кс. Аляксандрам Канановічам, адбыўся ў Доме культуры тэкстыльшчыкаў. Больш за 1000 чалавек рознага ўзросту і канфесій з розных куткоў Беларусі - Баранавіч, Мінска, Брэста, Гродна, Гудагая, Віцебска, Пінска, Нарачы, Ашмян, Маладзечна і інш. - праслаўлялі Бога спевамі і танцамі.
 
Папа Францішак: Езус не надае важнасці толькі дысцыплінарнаму выкананню і знешнім паводзінам
16.02.2014 17:06

“Езус не надае важнасці толькі дысцыплінарнаму выкананню і знешнім паводзінам. Ён ідзе да каранёў закона, звяртаючы ўвагу перадусім на інтэнцыі, значыць на сэрца чалавека”, - сказаў Папа Францішак падчас малітвы “Анёл Панскі” 16 лютага. Пантыфік патлумачыў, што значыць выконваць закон, і падкрэсліў, што яго асновай з’яўляецца запаведзь любові да Бога і бліжняга.

 
«Мы не хочам вайны: ніколі і нідзе». Прадстаўнікі Касцёла ўдзельнічалі ў мітынгу ў Глыбокім у 25-годдзе вываду войскаў з Афганістана
16.02.2014 16:37

15 лютага ў парку Перамогі ў Глыбокім прайшоў мітынг, прысвечаны 25-годдзю вываду войскаў з Афганістана. У акцыі прынялі ўдзел праваслаўны і каталіцкія святары.

 
Русь у XIII-XIV стст. Адносіны да уніі
15.02.2014 15:33

Кіеўская мітраполія, якая ахоплівала хрысціянаў на ўсходнеславянскіх землях, падпарадкоўвалася Канстанцінопальскаму патрыярхату. Цесныя адносіны з патрыярхамі працягвалі захоўвацца, а пасаду мітрапаліта часта займалі біскупы не мясцовага паходжання, а з іншых краін, напрыклад грэкі.

 
Гамілія на VI Звычайную нядзелю, Год А
14.02.2014 22:09

Дарагія браты і сёстры! Сёння Езус звяртаецца да нашых сэрцаў, кажучы аб тым, як належыць выконваць  Божыя запаведзі: «Калі справядлівасць вашая не пераўзыдзе справядлівасці кніжнікаў і фарысеяў, то вы не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае».

 
Папа сустрэўся на плошчы св. Пятра з тысячамі нарачоных з розных краін
14.02.2014 15:59

Па словах Папы Францішка, сучасная моладзь баіцца рабіць выбар на ўсё жыццё, гэта здаецца ім немагчымым, і такое мысленне перашкаджае многім, хто рыхтуецца да сужэнства. 14 лютага Пантыфік сустрэўся на плошчы св. Пятра з тысячамі нарачоных і адказаў на тры пытанні маладых людзей: яны датычылі страху перад саюзам назаўсёды, “стылю” сужэнскага жыцця і формы цэлебрацыі сужэнства.

 
Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці: быць прадстаўніком Папы ў гэтай краіне – вялікі прывілей
14.02.2014 13:24

“Быць прадстаўніком Папы ў гэтай краіне – вялікі прывілей. Бо глыбокая любоў да Папы, якая каштавала жыцця многім людзям у часы пераследу, у момант стварэння ўмоваў большай свабоды і цяпер жыве ў верніках ва ўсёй поўні, свежасці і ва ўсім сваім эмацыйным запале”, - адзначыў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Іерарх адказаў на некалькі пытанняў Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.

 
Прадстаўлена і абмеркавана праца архідыяцэзіяльнага «Карытас»
13.02.2014 22:33

13 лютага ў Цэнтры «Карытас» у Ляскоўцы адбылася сустрэча працаўнікоў дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, дапаможным біскупам Юрыем Касабуцкім і дырэктарам Нацыянальнага «Карытас» кс. Віктарам Гайдукевічам SDB.

 
Прадстаўнікі Віцебскай дыяцэзіі ў Сусветны дзень хворых сустрэліся з калектывамі медыцынскіх устаноў
13.02.2014 19:21

У Віцебскай дыяцэзіі стала традыцыяй, што ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда прадстаўнікі Касцёла сустракаюцца з калектывамі медыцынскіх устаноў вобласці. Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч сустрэўся з начальнікам упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама прафесарам Юрыем Дзеркачам.

 
Святы Айцец: каталіцкая адукацыя – адзін з самых важных выклікаў для Касцёла
13.02.2014 15:24

“Каталіцкая адукацыя – гэта адзін з самых важных выклікаў для Касцёла, занятага новай евангелізацыяй у культурным і гістарычным кантэксце”, - сказаў Папа Францішак падчас сустрэчы з членамі Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі. Аўдыенцыя адбылася 13 лютага з нагоды пленарнага пасяджэння гэтага ведамства.

 
<< Першая < Папярэдняя 1261 1262 1263 1264 1265 1266 1267 1268 1269 1270 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1262 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.