31 студзеня, калі салезіянская сям’я ўсяго свету адзначае ўспамін св. Яна Боско, заснавальніка таварыства Святога Францішка Сальскага, Віцебскі ардынарый біскуп Алег Буткевіч наведаў салезіянскую парафію Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні, якая таксама святкавала гэты ўспамін.
Валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” пры падтрымцы харчовых прадпрыемстваў г. Брэста арганізавалі сустрэчу з адзінокімі пенсіянерамі.
2 лютага, у свята Ахвяравання Пана, парафію Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе наведаў ардынарый Віцебскі біскуп Алег Буткевіч. Іерарх, які атрымаў біскупскае пасвячэнне 18 студзеня гг., узначаліў у парафіі прыміцыйную Імшу.
Маліцца за тых, якія далі адказ на пакліканне Езуса і рэалізуюць сябе ў манаскім жыцці, заклікаў вернікаў Святы Айцец падчас сустрэчы на малітве “Анёл Панскі” 2 лютага. Пантыфік нагадаў, што 2015 год будзе ў Касцёле прысвечаны асаблівым чынам кансэкраванаму жыццю.
Па словах Папы Францішка, свята Ахвяравання Пана мае сімволіку сустрэчы маладых, напоўненых радасцю ў захаванні Закону Пана, і старых, поўных радасці з-за дзеяння Святога Духа; гэта выключная сустрэча назірання і прароцтва, дзе маладыя з’яўляюцца гледачамі, а старыя прарокамі. Пра сцэну сустрэчы Святой Сям’і з Сімяонам і Ганнай казаў Пантыфік падчас Імшы 2 лютага ў ватыканскай базыліцы.
«Праз аб'ектыў фотаапарата я пачаў бачыць тое, што звычайнае вока ўбачыць не ў стане. Я пачаў вучыцца ўспрымаць людзей і свет вакол мяне па-іншаму». Напярэдадні свята Ахвяравання Пана і Дня кансэкраванага жыцця брат Корнэль Консэк SVD — вядомы фатограф часопіса «Дыялог» — у інтэрв’ю для Сatholic.by распавёў пра любоў да фатаграфіі і пра сваю працу.
Мінская архікатэдра, 2 лютага 2014 г.Ахвяраванне Езуса ў Ерузалемскай святыні – свята спаткання з Панам
Дарагія браты і сёстры! Сённяшняе свята перш за ўсё з’яўляецца выразным пытаннем аб нашай рэлігійнасці. Калі мы зададзім сабе пытанне, на чым яна грунтуецца, то можам лёгка прыйсці да высновы, што грунтуецца яна на верным выкананні Божай волі.
Прадстаўнікі Гомельскага дэканату Пінскай дыяцэзіі, дзе актыўна развіваецца Нэакатэхуменальны шлях, удзельнічалі ў сустрэчы Папы Францішка з прадстаўнікамі гэтага руху, якая прайшла 1 лютага. На сустрэчу ў Рым адправіліся пробашч гомельскай парафіі ксёндз прэлат Славамір Ласкоўскі і пробашч светлагорскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа ксёндз дэкан Тадэвуш Саморэк.
1 лютага 2014 г.Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры!