Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Пры віцебскай катэдры адбылася сустрэча «Кожны талент – ад Бога»
10.02.2014 16:54

9 лютага ў культурна-рэлігійным цэнтры катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебску прайшла сустрэча пад назвай “Кожны талент – ад Бога”. У ёй прынялі ўдзел вернікі чатырох каталіцкіх парафій Віцебска, грэка-католікі, праваслаўныя, якія цікавяцца творчасцю, яго вытокамі, прыродай, хто неабыякавы да твораў прыгожага пісьменства, мастацтва, музыкі, спеваў. У сустрэчы ўдзельнічаў і віцебскі ардынарый біскуп Алег Буткевіч.

 
11 лютага – гадавіна адмаўлення Бэнэдыкта XVI ад пасады Біскупа Рыма
10.02.2014 15:51

Напярэдадні гадавіны адмаўлення Бэнэдыкта XVI ад пасады Біскупа Рыма, што прыпадае на 11 лютага 2014 г., кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі падзяліўся думкамі пра гэтую падзею. Святар блізка супрацоўнічаў з Бэнэдыктам XVI на працягу ўсіх гадоў яго Пантыфікату і адным з першых даведаўся пра яго нялёгкае рашэнне.

 
У Гомелі католікі завяшчаюць свае ўнутраныя органы медыцыне
10.02.2014 11:36

Па ініцыятыве парафіян і пры падтрымцы пробашча парафіі Нараджэння Божай Маці, а таксама па благаслаўленні дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Велікасельца ў гомельскім касцёле праходзіць беспрэцэдэнтная акцыя: католікі падпісваюць добраахвотную згоду на выкарыстанне пасля смерці сваіх унутраных органаў у транспланталогіі.

 
Папа Францішак: цудоўная місія – даваць святло свету, і гэтая місія даверана нам
10.02.2014 11:12

На евангельскую сімволіку святла і солі, якая адносіцца да тоеснасці хрысціяніна, звярнуў увагу Святы Айцец падчас сустрэчы з вернікамі 9 лютага на малітве “Анёл Панскі”.  Менавіта паслядоўнікі Хрыста, адзначыў Папа, павінны надаваць “смак” гэтаму свету, сёння як ніколі, і гэта павінна адбывацца праз сапраўднае сведчанне міласэрнасці.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Імшы ў гонар Маці Божай Нястомнай Дапамогі (Англія)
09.02.2014 23:00

Mary is our protector

Mass in honor of Our Lady of Perpetual Help
English Martyrs Church, York. February 8, 2014

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ў касцёле Маці Божай і св. Эдварда (Англія), ІІ дзень
09.02.2014 22:55

Be the salt of the earth and the light of the world

V Sunday, Year “A”. England, Driffield,
Our Lady and St. Edward church
February 9, 2014

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ў касцёле Маці Божай і св. Эдварда (Англія)
09.02.2014 22:50

Christian, being the salt of the earth and the light of the world, changes the life of society

V Ordinary Sunday. Year “A”. England, Driffield,
Our Lady and St. Edward church
Saturday evening Mass, February 8, 2014

 
Папа да Дня хворых: шчодрае і хрысціянскае стаўленне да хворых - соль зямлі і святло свету
09.02.2014 15:12

Папа Францішак нагадаў, што 11 лютага ў Касцёле будзе адзначацца свята Найсвяцейшай Панны Марыі з Лурда і Сусветны дзень хворых. Па словах Пантыфіка, гэта добрая магчымасць “паставіць у цэнтры супольнасці” хворых людзей, маліцца за іх і знаходзіцца побач з імі.

 
Святы Айцец прывітаў удзельнікаў і арганізатараў Алімпіяды ў Сочы
09.02.2014 14:56

Святы Айцец прывітаў удзельнікаў і арганізатараў зімовай Алімпіяды ў Сочы і звярнуўся да іх са сваімі пажаданнямі. 9 лютага пасля малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра Папа Францішак нагадаў сабраным, што “у гэтыя дні ў расійскім Сочы праводзяцца зімовыя Алімпійскія гульні”.

 
Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі адзначае 65-годдзе
08.02.2014 19:50

8 лютага адзначае 65-годдзе Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Айцец Сяргей Гаек з'яўляецца Апостальскім візітатарам з 1994 г., у 1996 г. атрымаў годнасць архімандрыта.

 
<< Першая < Папярэдняя 1261 1262 1263 1264 1265 1266 1267 1268 1269 1270 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1264 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.