Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Намінацыйная була Святога Айца Францішка аб прызначэнні кс. прэлата Юзафа Станеўскага біскупам
01.02.2014 12:03

Францішак Біскуп, Слуга Слугаў Божых, дарагому сыну Юзафу Станеўскаму, святару лацінскага абраду Гродзенскай дыяцэзіі і там да гэтага часу рэктару Вышэйшай семінарыі, прызначанаму памочнікам гэтай жа дыяцэзіі, а таксама абранаму тытулярным біскупам Табайкарэйскім, дасылае прывітанне і апостальскае благаслаўленне.

 
У Ватыкане прадстаўлены мэты Года кансэкраванага жыцця
31.01.2014 16:48

Кансэкраваныя асобы жадаюць “абудзіць свет” сваім прароцкім сведчаннем, асабліва прысутнасцю на экзістэнцыяльных перыферыях беднасці і мыслення, адзначыў прэфект Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця кардынал Жуан Браз дэ Авіс. 31 студзеня іерарх пазнаёміў журналістаў з некаторымі думкамі адносна Года кансэкраванага жыцця, які будзе адзначацца Касцёлам у 2015 г.

 
Папа Францішак: мэта вучэння Касцёла — служыць Божаму Народу і забяспечваць веры моцны фундамент
31.01.2014 15:07

31 студзеня Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі кіраўнікоў і супрацоўнікоў Кангрэгацыі Веравучэння. Сустрэча была прымеркавана да заканчэння пленарнага пасяджэння ведамства. Звяртаючыся да прысутных, Пантыфік адзначыў важнасць развіцця і абароны каталіцкай веры і абрадаў, што з’яўляецца непасрэдным заданнем гэтай кангрэгацыі.

 
У іранскай турме хрысціянаў прымушаюць прымаць іслам
31.01.2014 14:35
 
Слова Жыцця на люты 2014
31.01.2014 13:49

Прэзентацыя >>>

Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць (Mц 5, 8).

Езус распачаў сваё грамадскае навучанне Нагорнай пропаведдзю. Звычайна габрэйскія настаўнікi садзiліся на ўзгорку над Тыберыядскiм возерам недалёка ад Капернаума і прамаўлялi натоўпам пра тое, якi чалавек ёсць благаслаўлёным. У Старым Запавеце слова “благаслаўлёны” паўтараецца шмат разоў і мае на ўвазе хвалу чалавека, які ў розных сітуацыях спаўняе слова Божае.

У благаславенствах Езуса рэхам прагучалi благаславенствы, ужо вядомыя вучням, але ўпершыню яны пачулі, што людзі з чыстым сэрцам будуць годныя не толькі ўзысці на гару Пана, як спяваецца ў псальме (пар. Пс 24, 4), але змогуць убачыць Бога. Якая ж гэта чысціня, настолькі ўзвышаная, што заслугоўвае так шмат? Езус тлумачыць гэта шмат разоў. Паспрабуем самы прыгледзецца да гэтага, каб знайсцi крыніцу сапраўднай чысціні.

Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць

Езус паказвае самы галоўны шлях ачышчэння: “Вы ўжо ачышчаныя праз слова, якое Я прапаведаваў вам”. I таму не рытуалы здольныя ачысціць душу, але толькi слова Езуса. Слова Езуса не такое, як чалавечыя словы. У iм прысутнічае Хрыстус, як Ён - хоць па-іншаму - прысутнічае ў Эўхарыстыі. Праз слова Хрыстус уваходзіць у нас, і, калі мы дазваляем Яму дзейнiчаць, Ён робіць нас свабоднымі ад граху, і таму людзьмі чыстага сэрца.

Таму чысціня ёсць вынiкам жыцця Словам, усiмi словамi Езуса, якія вызваляюць нас ад так званых залежнасцяў, якія непазбежна з’яўляюцца, калі сэрца не пагружана ў Бога і Ягонае навучанне. Можна быць залежным, так бы мовiць, прывязаным да рэчаў, да людзей, да самога сябе. Але калі сэрца звернута да Бога, усё астатняе марнее.

Каб прабываць у такім стане, можа быць карысным на працягу дня скiроўваць да Езуса, да Бога, заклiк з псальма: “Ты Бог мой, дабро маё толькi ў Табе” (пар. Пс 16, 2). Давайце часта паўтараць гэта, асабліва калі розныя залежнасці захочуць павярнуць нашыя сэрцы да тых рэчаў, пачуццяў, захапленняў, якія могуць захілiць дабро і адабраць у нас свабоду.

Калі мы спакусімся разглядаць некаторыя рэкламныя плакаты ці глядзець пэўныя тэлевізійныя праграмы, трэба сказаць Богу: "Ты Бог мой, дабро маё толькi ў Табе". I гэта будзе першы крок, які дапаможа нам вызваліцца ад саміх сябе і нанова выказаць Богу нашую любоў. Праз гэта мы станем больш чыстымi.

Калi часам мы ўбачым, што нейкi чалавек ці праца становяцца перашкодай паміж намі і Богам, выкажам нашае адзінства з Ім. Бо маем нагоду паўтарыць: “Ты Бог мой, дабро маё толькi ў Табе!” Гэта дапаможа ачысціць нашы намеры і знайсці ўнутраную свабоду.

Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць

Слова, ператворанае ў жыццё, робіць нас вольнымі i чыстымi, таму што яно ёсць любоў. Менавiта любоў Божым агнём ачышчае нашы намеры і ўсё нашае нутро, як бы ўсё “сэрца”, якое, паводле Святога Пісання, з’яўляецца найглыбейшым месцам захавання розуму і волі.

Ёсць такая любоў, запаведаная нам Езусам, якая дазваляе жыць сэнсам гэтага благаслаўлення. Гэта ўзаемная любоў паміж тымі, хто, беручы прыклад з Езуса, гатовы аддаць жыццё за іншых. Яна ўзбуджае ўзаемнасць, у атмасферы якой дамінуючай нотай з’яўляецца яснасць, чысціня - дзякуючы прысутнасцi Бога, які адзін толькi можа стварыць у нас чыстае сэрца (пар. Пс 50, 12). Калі жывем узаемнай любоўю, Слова робiць нас чыстымi і святымi.

Сам па сабе чалавек не здолее доўга супрацьстаяць спакусам свету, а ва ўзаемнай любовi знаходзiць здаровае асяроддзе, якое здольна абараніць ягоную чысціню і сапраўднае хрысціянскае жыццё.

Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць

Менавiта такі плён прыносiць чысціня, якую мы заўсёды здабываем нанова: можам “бачыць” Бога, альбо разумець Ягонае дзеянне ў нашым жыцці і ў гісторыі, альбо пачуць у сэрцы Ягоны голас, цi ўбачыць Яго прысутнасць там, дзе Ён ёсць: ва ўбогiх, у Эўхарыстыі, у братэрскiм адзінстве, у Касцёле.

Гэта ёсць прадчуваннем Божай прысутнасці, якая пачынаецца ўжо ў гэтым жыцці, калі мы дзейнічаем “паводле веры, а не паводле бачання” (пар. 2 Кар 5, 7), ажно да той хвiлiны, пакуль не ўбачым “тварам у твар” (пар. 1 Кар 13, 12) навекi.

К’яра Любiч
надрукавана: „Città Nuova” 1999/5


 
Кожны трэці жыхар Зямлі — хрысціянін, ці вернікі ў лічбах
30.01.2014 17:05

Колькасць хрысціянаў расце ў адпаведнасці з павелічэннем насельніцтва свету. Кожны трэці чалавек у свеце з’яўляецца хрысціянінам. Амаль 2, 4 млрд. хрысціянаў складаюць каля 33 % усяго сусветнага насельніцтва — 7,2 млрд. Такія дадзеныя былі апублікаваны на пачатку 2014 года Бостанскім Цэнтрам па даследаваннях cусветнага хрысціянства (Gordon-Conwell-Seminar), што паведамляецца на сайтах idea і kath.net.

 
Папская рада пазнаёміць біскупаў Лацінскай Амерыкі з важнасцю сучасных медыя
30.01.2014 16:30

Папская рада па сродках масавай камунікацыі збірае біскупаў краін Лацінскай Амерыкі, каб пазнаёміць з важнасцю сучасных медыя, у прыватнасці інтэрнэта і сацыяльных сетак, для распаўсюджання Евангелля. Трэнінг, які пройдзе 4-8 лютага, узначаліць старшыня ватыканскага ведамства арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі.

 
Ватыкан пацвердзіў: 384 святары пазбаўлены Бэнэдыктам XVI духоўнага сану
30.01.2014 15:22

Прэс-служба Ватыкана пацвердзіла паведамленне, якое паступіла 17 студзеня ад агенцтва Associated Press. Як паведамляецца, за два гады Пантыфікату Бэнэдыкта XVI 384 святары былі пазбаўлены духоўнага сану за злачынствы сексуальнага характару супраць няпоўнагадовых.

 
Пастырскі ліст біскупа Антонія Дзям’янкі на Дзень кансэкраванага жыцця
30.01.2014 14:47

2 лютага ў Касцёле адзначаецца Дзень кансэкраванага жыцця. “Касцёл у гэты дзень асаблівым чынам падкрэслівае глыбокі змест кансэкрацыі асобы, якая аддаецца Пану Богу з поўным даверам, беручы на сябе абавязак захоўваць евангельскія парады, дадзеныя самім Езусам Хрыстом. Вельмі важна, каб кожнае пакаленне вернікаў ведала і цаніла гэтыя парады і тых, хто на іх будуе сваё жыццё і служэнне”, - піша біскуп Пінскі ў пастырскім лісце з гэтай нагоды.

 
У Гомелі вернікаў на нядзельную Імшу клічуць дзеці
30.01.2014 11:02

У гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці вернікаў на нядзельную Імшу клічуць дзеці. Па чарзе школьнікі б’юць у касцёльныя званы. Гэта першы падобны вопыт у краіне, і ідэя заснаваць такую практыку нарадзілася ў скаўцкай групе пры касцёле.

 
<< Першая < Папярэдняя 1261 1262 1263 1264 1265 1266 1267 1268 1269 1270 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1268 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.