Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Папа Францішак у свята св. Стэфана: у мучаніцтве Стэфана любоў перамагла насілле, жыццё перамагло смерць
26.12.2013 16:53

Успамін пра першага мучаніка рассейвае фальшывы вобраз святаў Божага Нараджэння: вобраз казачны і салодкі, якога няма ў Евангеллі; літургія вяртае нас да сапраўднага сэнсу Уцелаўлення, звязваючы Бэтлеем з Кальварыяй і нагадваючы нам, што збаўленне, якое дорыць Бог, прадугледжвае барацьбу з грахом, - з такімі словамі Папа Францішак звярнуўся да вернікаў, сабраных на плошчы св. Пятра 26 снежня, у свята св. Стэфана, першамучаніка, на малітве “Анёл Панскі”.

 
«Карытас» Пінскай дыяцэзіі наведаў і павіншаваў дзяцей з сацыяльнага прытулка
26.12.2013 16:36

26 снежня біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка і ксёндз дэкан Павел Халяўкін разам з працаўнікамі і валанцёрамі дабрачыннага каталіцкага таварыства "Карытас" Пінскай дыяцэзіі прыйшлі павіншаваць дзяцей са святам Нараджэння Хрыста ў сацыяльны прытулак в. Пелішча Камянецкага раёна.

 
У віцебскай парафіі ў межах фестывалю “Дні хрысціянскай культуры ў Віцебску” адбыўся калядны канцэрт
26.12.2013 14:04

25 снежня, ва ўрачыстасць Божага Нараджэння, у парафіі Святога Духа ў Віцебску адбыўся калядны канцэрт у межах фестывалю “Дні хрысціянскай культуры ў Віцебску”.

 
На Божае Нараджэнне валанцёры браслаўскага “Карытас”наведалі пацыентаў бальніцы
26.12.2013 13:50

У дзень Божага Нараджэння валанцёры “Карытас” парафіі Нараджэння Маці Божай у Браславе ў чарговы раз накіраваліся ў райбальніцу да тых, каго ў гэты святочны дзень  не было каму праведаць. Мэтай візіту валанцёраў было даць адчуць такім людзям, што пра іх ведаюць і памятаюць.

 
“Карытас” арганізаваў свята ў Віцебскім гарадскім Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі
26.12.2013 13:35

На Божае Нараджэнне ў Віцебскім гарадскім Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі адбылося свята для дзяцей-інвалідаў.

 
Камунікат Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на cвята Святой Сям’і 2013 г.
26.12.2013 10:47

“У свята Святой Сям’і мы хочам звярнуць асаблівую ўвагу на “Духоўнае ўсынаўленне” як ініцыятыву, якую падтрымліваюць вернікі Касцёла і не толькі яны. Гэтая ініцыятыва мае на мэце абарону жыцця, якое знаходзіцца пад сэрцам маці, - адзначаецца ў дакуменце. - Пасля дзевяці месяцаў малітваў у інтэнцыі зачатага жыцця мы хочам падзякаваць кожнаму і кожнай з вас, хто ўзяў на сябе гэты высілак”.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на свята Святой Сям’і (29 снежня)
26.12.2013 10:46

Святкуючы таямніцу Божага Нараджэння, ушаноўваем сёння Святую Сям’ю. Езус, Марыя і Юзаф. Іх злучала святая чуласць, дух сяброўства, разумення і прагнення таго, каб жыццё іншага было шчаслівым. Такой была сям’я Езуса, у якой Ён узрастаў у атмасферы святасці, чалавечых дабрадзейнасцяў і дакладнага выканання Божай волі.

 
Біскуп намінат Алег Буткевіч цэлебраваў Імшу пастэрку ў віцебскай катэдры
25.12.2013 23:56

“Радуйцеся! Сапраўдны супакой зышоў да нас з неба. Сённяшняя ноч, якая збірае нас каля грота Пана, ёсць адной той з выключных начэй у гісторыі, якой цяжка знайсці нешта падобнае. У гэтую цемру, у гэтую ноч, напоўненую грахом, уваходзіць Бог, прыняўшы аблічча чалавека. І для нас, якія збіраемся тут, гэта азначае вялікую радасць, вялікую надзею, і нашая прысутнасць - гэта знак таго, што мы прымаем Яго, Ён для нас не абыякавы”, - гэтымі словамі біскуп намінат Алег Буткевіч распачаў святую Імшу 24 снежня ў віцебскай катэдры Езуса Міласэрнага.

 
“Urbi et Orbi” Папы Францішка: дазволім сагрэць наша сэрца пяшчотай Бога; мы маем патрэбу ў Яго пяшчоце
25.12.2013 16:30

"Мы маем патрэбу ў пяшчоце Бога", - сказаў Папа Францішак у пасланні перад благаслаўленнем “Urbi et Orbi” (Гораду і свету). Святы Айцец звярнуўся да вернікаў з балкона базылікі св. Пятра 25 снежня, ва ўрачыстасць Нараджэння Пана.

 
Папа ў ноч Божага Нараджэння: Бог любіць нас настолькі, што падарыў свайго Сына як нашага брата
25.12.2013 15:43

Езус – гэта Любоў, якая стала целам; Ён не проста настаўнік мудрасці ці ідэал, якога намагаемся дасягнуць і ад якога знаходзімся далёка, але сэнс жыцця і гісторыі, які паставіў свой намёт сярод нас, - з такімі словамі Папа Францішак звярнуўся да вернікаў падчас Імшы ў вігілію Божага Нараджэння вечарам 24 снежня.

 
<< Першая < Папярэдняя 1281 1282 1283 1284 1285 1286 1287 1288 1289 1290 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1285 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.