Мінская архікатэдра, 31 снежня 2013 г. Новы шанс
Прапануем асноўныя падзеі з жыцця Апостальскай Сталіцы за 2013 год. Галоўнымі з іх сталі сыход з пасады Наступніка Пятра Папы Бэнэдыкта XVI і абранне новага Папы, якім стаў аргенцінскі кардынал Хорхе Марыё Берголіа і які прыняў імя Францішак.
31 cнежня, пасля Нешпараў у вігілію ўрачыстасці святой Багародзіцы Марыі і спеву “Te Deum” у якасці падзякі Богу за мінулы год, прадугледжаны кароткі візіт Папы Францішка да ясляў, устаноўленых на плошчы св. Пятра. Манументальная святочная кампазіцыя называецца “Францішак 1223 – Францішак 2013” і нагадвае пра св. Францішка Асізскага, які першым у гісторыі Касцёла стварыў яслі на святы Божага Нараджэння.
«Калі надышла паўната часу, паслаў Бог Сына свайго, народжанага ад жанчыны...каб адкупіць тых, хто падлягаў Закону».
«Слова да вернікаў» — пад такой назвай на Віцебскім абласным радыё выходзіць каталіцкая перадача, якую вядзе кс. Валерый Марціноўскі, а з чэрвеня 2014 г. - кс. Іван Кароткін. Прапануем чарговы выпуск перадачы.
28 снежня ў парафіі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах упершыню адбылася калядная сустрэча вернікаў з біскупам Пінскім Антоніем Дзям’янкам. Іерарх узначаліў у парафіі Імшу, а пасля падзяліўся аплаткай з прысутнымі.
29 снежня, у свята Святой Сям’і, адбылася сустрэча сем’яў баранавіцкага цэнтра руху “Сужэнскія сустрэчы”. Яе наведаў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, які ўзначаліў Імшу, што праходзіла ў Доме Святой Тройцы.
27 снежня ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім за сямейным сталом сабраліся разам са сваімі бацькамі людзі з абмежаванымі магчымасцямі з групы “Бэтэль-Карытас”, каб святкаваць Божае Нараджэнне. Былі запрошаны таксама святары парафіі, законная сястра і маладыя інваліды з тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва.
29 снежня ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мозыры прайшоў дабрачынны калядны канцэрт, арганізатарамі якога сталі парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, дабрачынны фонд “Яднаючы сэрцы” і хрысціянская царква “Рака Жыцця”.
28 снежня біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка наведаў парафію Святога Юрыя ў Паланэчцы. Падобны візіт іерарха ў гісторыі парафіі быў першым.