Хрыстус – цэнтр гісторыі чалавецтва і кожнага чалавека. Калі Езус знаходзіцца ў цэнтры, то раз’ясняюцца нават найцямнейшыямоманты нашага жыцця і Ён дае нам надзею.(Папа Францішак)
“Даверым жа сёння Хрысту перш за ўсё не свае просьбы, але іншых. Паспрабуем паверыць і пераканаць сваё сэрца ў тым, што Бог нястомна шукае на зямлі простых месцаў, далёкіх ад мітусні, і простых людзей, нават калі ў вачах іншых яны не выглядаюць занадта цікава. І гэта ўсё няхай нас напоўніць сапраўднай Божай радасцю і не дазволіць нам размінуцца з Ім, надыходзячым Панам”, - адзначае ксёндз прэлат Францішак Кісель.
Праз Езуса да бліжніх“Раптам з’явіўся ім Анёл Пана, і хвала Пана асвяціла іх, і вялікі страх ахапіў іх…” (Лк 2, 9)
З 30 лістапада ў будынку Віцебскай дыяцэзіяльнай курыі працуе выстава, прысвечаная гісторыі Рыма-Каталіцкага Касцёла на тэрыторыі сучаснай Віцебскай дыяцэзіі.
Раніцай 17 снежня, у дзень свайго нараджэння, Святы Айцец Францішак цэлебраваў Імшу, на якую запрасіў персанал Дома св. Марты. Пантыфік адзначае 77-годдзе.
Папа Францішак адзначае дзень нараджэння. Хорхе Марыё Берголіа нарадзіўся 17 снежня 1936 года. Нагоду павіншаваць Пантыфіка маюць у гэты дзень усе карыстальнікі твітара.
Нашае духоўнае жыццё — як мэбля: часам паступова пакрываецца тоўстым пластом пылу. Калі пыл не збіраецца прынамсі раз на нейкі час, трэба прызнаць, што з цягам часу мы не будзем у стане распазнаць не толькі колеру, але і формы. Гэтак жа і з верай: калі час ад часу не «пыласосіць», урэшце ўсё стане шэрым і бясформенным.
У абліччы пераследу і насілля ў адносінах да хрысціян ва ўсім свеце Папа Францішак лічыць адзінства хрысціянскіх Цэркваў адной са сваіх найважнейшых задач. “Для мяне гэта – экуменічны прыярытэт”, - сказаў Пантыфік у інтэрв’ю італьянскай газеце “La Stampa”.
15 снежня ў культурна-рэлігійным цэнтры парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылася аплатковая сустрэча. У ёй прыняў удзел біскуп намінат Алег Буткевіч.