“Сёння наш позірк, скіраваны на Святую Сям’ю, прыцягваецца таксама жыццёвай прастатой, з якой яна жыла ў Назарэце. Гэты прыклад вельмі карысны для нашых сем’яў, ён дапамагае ім усё больш станавіцца супольнасцямі любові і прымірэння, у якіх адчуваецца пяшчота, узаемная дапамога, прабачэнне”, - адзначыў Папа перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра 29 снежня, у свята Святой Сям’і.
29 снежня, у свята Святой Сям’і, пасля малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра Папа Францішак прамовіў малітву за сем’і, якую склаў асабіста. Пантыфік нагадаў таксама, што наступны Сінод Біскупаў будзе прысвечаны пытанням сям’і.
Магілёўская катэдра, 29 снежня 2013 г.
24-28 лютага ў Лідзе адбудзецца VIII Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод святароў. У Беларусі ён пройдзе ўпершыню. Аб падрыхтоўцы да турніру Ватыканскаму радыё распавёў кс. Павел Салабуда.
У гомельскім палацы Румянцавых і Паскевічаў з 26 снежня праходзіць выстава «Святыя абліччы Езуса Хрыста і Маці Божай», прысвечаная Божаму Нараджэнню. Іконы, кнігі, меднае ліццё з фондаў музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля і прыватных збораў сталі асноўнымі экспанатамі выставы.
Папа Францішак скіраваў пасланне да ўдзельнікаў Еўрапейскай сустрэчы моладзі, арганізаванай экуменічнай супольнасцю Тэзэ, якая пройдзе з 28 снежня па 2 студзеня ў Страсбургу, на мяжы паміж Францыяй і Германіяй. У сустрэчы прымуць удзел каля 30 тысяч чалавек, у тым ліку каля 1 тысячы вернікаў з Беларусі.
Папа Францішак жадае сустрэцца з вернікамі ўсіх парафій Рыма. Пачынаючы са студзеня 2014 г. пробашчы парафій Рымскай дыяцэзіі змогуць падаваць заяўкі на ўдзел у ранішняй Эўхарыстыі з Пантыфікам, якую ён цэлебруе амаль штодзённа ў капліцы Дома св. Марты.
У калядны час удзельнікі фестывалю «Дні хрысціянскай культуры ў Віцебску» падрыхтавалі паказ п’есы «Ноэмі шукае шлях да пячоры». Юныя акцёры з парафіі Наведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гарадку прывезлі спектакль, каб паказаць яго маленькім пацыентам Віцебскага абласнога дзіцячага клінічнага шпіталя.
У калядны час удзельнікі фестывалю “Дні хрысціянскай культуры ў Віцебску” падрыхтавалі імпрэзу п’есы “Ноэмі шукае шлях да пячоры”. Юныя акцёры з парафіі Наведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Гарадок прывезлі паказаць спектакль маленькім пацыентам Віцебскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы.
Мінская катэдра, 26 снежня 2013 г.Параза, якая сталася перамогай