Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы задаволіў прашэнне Мітрапаліта Філарэта аб адыходзе на пенсію
25.12.2013 15:28

25 снежня падчас пасяджэння Святога Сіноду Рускай Праваслаўнай Царквы ў Маскве пад кіраўніцтвам Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла было пастаноўлена задаволіць прашэнне Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта аб яго адыходзе на пенсію ў сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту.

 
Біскуп Антоні Дзям’янка ў ноч Божага Нараджэння: у народжаным у Бэтлееме Дзіцяці спаўняюцца надзеі і спадзяванні
25.12.2013 01:39

Імша ў ноч на Божае Нараджэнне адбылася ў пінскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Імшу ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Імшу ў ноч Божага Нараджэння
24.12.2013 23:27

Мінск, Чырвоны касцёл, 24 снежня 2013 г.

Стук уначы – Езус прыходзіць

 
Для дзяцей, выратаваных у свой час ад аборту, фонд “Адкрытыя сэрцы” арганізаваў свята
24.12.2013 15:17

У апошнія гады дзякуючы дзейнасці фонда “Адкрытыя сэрцы”, з дапамогай іх малітвы і кансультацый у Беларусі было ўратавана ад аборту 103 дзіцяці. Каб дапамагчы адчуць радасць Божага Нараджэння менавіта дзецям, выратаваным у свой час ад аборту, 21 снежня ў моладзевым цэнтры пры катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску працаўнікі фонда “Адкрытыя сэрцы” зладзілі свята.

 
Папа Францішак наведаў Бэнэдыкта XVI і павіншаваў з Божым Нараджэннем
24.12.2013 14:06

Вечарам 23 снежня Папа Францішак наведаў Бэнэдыкта XVI, каб асабіста скласці віншаванні з нагоды святаў Божага Нараджэння. Пантыфік на пенсіі сустрэў Папу пры ўваходзе ў сваю рэзідэнцыю – былы кляштар “Mater Ecclesiae” на тэрыторыі ватыканскіх садоў.

 
Кірмашы-ярмаркі ад клуба «Бэтэль» прайшлі ў Віцебску
24.12.2013 01:58

Напярэдадні святаў Божага Нараджэння ў дзвюх віцебскіх святынях — касцёле Святога Духа і катэдральным Езуса Міласэрнага былі праведзены калядныя выставы — кірмашы, падчас якіх супрацоўнікі гарадскога клуба ў Віцебску «Бэтэль» пры «Карытас» прадавалі вырабы, зробленыя сумесна з падапечнымі клуба — інвалідамі.

 
Пра што не забыць, каб радасна сустрэць Божае Нараджэнне?
23.12.2013 17:39
У хуткім часе будзем святкаваць Божае Нараджэнне — адно з найбольш цудоўных святаў хрысціянства. Яно, як і многія, мае сваю адметную і цікавую сімволіку ў святкаванні. Пра некаторыя сімвалы вігілійнага вечара хочам нагадаць вам, дарагія наведвальнікі, а таксама падказаць, пра што неабходна памятаць, каб належна прыняць у свае сэрцы, дамы і сем’і нованароджанага Хрыста.
 
Аплатковая сустрэча адбылася ў Катэхетычным каледжы імя З. Лазінскага
23.12.2013 17:31

21 снежня Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах вітаў выкладчыкаў, студэнтаў, выпускнікоў і сяброў, якія ўжо ў пяты раз сабраліся на перадкалядную аплатковую сустрэчу.

 
«Карытас» Віцебскай дыяцэзіі павіншаваў маленькіх пацыентаў псіхіятрычнай бальніцы
23.12.2013 16:43

21 снежня валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі прыйшлі павіншаваць са святамі маленькіх пацыентаў Віцебскай абласной псіхіятрычнай бальніцы. Такія сустрэчы перад Новым годам сталі ўжо традыцыйнымі.

 
Падрабязнасці Імшы ў вігілію Нараджэння Пана ў Ватыкане
23.12.2013 16:31

Святая Імша ў вігілію Нараджэння Пана пачнецца ў ватыканскай базыліцы св. Пятра 24 снежня ў 21.20 па рымскім часе. Пра падрабязнасці гэтай урачыстай літургіі, якую ўзначаліць Папа Францішак, паведаміў кс. прэлат Гвіда Марыні, кіраўнік Службы Папскіх літургічных цэлебрацый.

 
<< Першая < Папярэдняя 1281 1282 1283 1284 1285 1286 1287 1288 1289 1290 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1286 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.