Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Папа Францішак: вызваліць месца для сустрэчы з Езусам, а не для шумнага святкавання
23.12.2013 14:59

Перад святамі Божага Нараджэння Папа Францішак заклікаў браць прыклад з Панны Марыі і даць месца Езусу, які прыходзіць. Падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 23 снежня Пантыфік параўнаў Касцёл з Марыяй, якая чакала нараджэння свайго Сына.

 
Віцебскі “Карытас” арганізаваў калядную сустрэчу для дзяцей
23.12.2013 13:24

22 снежня “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі арганізаваў калядную сустрэчу для дзяцей са шматдзетных сем’яў, прыёмных сем’яў і для дзяцей-сірот.

 
Свята для людзей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, арганізавалі ў Віцебску
23.12.2013 10:48

Праблемы людзей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, часткова дапамагаюць вырашаць у Цэнтры сацыяльнай дапамогі «Карытас» пры парафіі Св. Антонія ў Віцебску. Ужо стала традыцыяй сумеснымі намаганнямі каталіцкага дабрачыннага таварыства «Карытас» і віцебскай парафіі арганізоўваць на Божае Нараджэнне для гэтых людзей святочны стол.

 
Біскуп Казімір Велікаселец сустрэў Бэтлеемскі агонь у Гомелі
23.12.2013 10:23

З Мінска, куды Бэтлеемскі агонь прыбыў 21 снежня, скаўты развезлі агонь амаль ва ўсе рэгіёны краіны. У гомельскую парафію Нараджэння Божай Маці агонь урачыста ўнеслі на нядзельнай святой Імшы 22 снежня. Яго сустрэў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец.

 
У межах фестывалю “Дні хрысціянскай культуры ў Віцебску” адкрылася выстава дзіцячых твораў у тэхніцы фларыстыкі
22.12.2013 20:01

21 снежня ў межах фестывалю “Дні хрысціянскай культуры ў Віцебску” адкрылася выстава дзіцячых твораў у тэхніцы фларыстыкі, прысвечаная Божаму Нараджэнню. У катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага школьнікі  Віцебска разам з настаўнікамі Вольгай Варабчук, Святланай Жылінскай і Людмілай Швед прадставілі калядныя працы з кветак, зёлак і іншых раслінных матэрыялаў.

 
Папа: гатоўнасць св. Юзафа на Божую волю кідае нам выклік і паказвае шлях
22.12.2013 16:18

Постаці св. Юзафа, апекуна Езуса, прысвяціў Папа Францішак свае разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” 22 снежня. Па словах Пантыфіка, сілай гэтага святога чалавека было яго радыкальнае імкненне да выканання Божай волі, ён цалкам адмовіўся ад сябе, сваіх спраў і планаў, і прысвяціў жыццё рэалізацыі задум Бога.

 
Папа наведаў ватыканскі дзіцячы шпіталь “Bambino Gesu”
22.12.2013 15:09

Амаль тры гадзіны працягваўся візіт Папы Францішка ў ватыканскі дзіцячы шпіталь “Bambino Gesu” 21 снежня. Сустрэчу з хворымі дзецьмі, іх сем’ямі і медыцынскім персаналам ужо назвалі адной з самых кранальных падчас гэтага Пантыфікату.

 
Аплатковая сустрэча з удзелам біскупа Антонія Дзям'янкі прайшла ў семінарыі ў Пінску
22.12.2013 13:29

20 снежня адбылася аплатковая сустрэча супольнасці Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. На сустрэчу прыбыў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

 
Расклад святочных службаў на Божае Нараджэнне ў грэка-каталіцкіх парафіях Мінска
22.12.2013 13:05

Прапануем вашай увазе расклад службаў на Божае Нараджэнне ў грэка-каталіцкіх парафіях Мінска.

 
Канферэнцыя а. Пятра Фраштэнгі OCD “Фарміраванне духоўнага жыцця”
22.12.2013 12:45

21 снежня 2013 г.

Умілаваныя ў Хрысце Пану!

 
<< Першая < Папярэдняя 1281 1282 1283 1284 1285 1286 1287 1288 1289 1290 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1287 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.