У межах фестывалю “Дні хрысціянскай культуры ў Віцебску” для пацыентаў Віцебскай абласной клінічнай бальніцы была падрыхтавана калядная выстава. Дзеці і настаўнікі клуба “Юнікс” падрыхтавалі творы, выкананыя ў тэхніцы акварэлі, гуашы, папяровай пластыкі і інш. і ўпрыгожылі адну з вялікіх залаў шпіталя.
За 9 месяцаў Пантыфікату Папы Францішка публічныя мерапрыемствы з яго ўдзелам наведала больш за 6 мільёнаў чалавек. Аб гэтым паведаміла 2 студзеня Прэфектура Папскага Дому.
2 студзеня дэлегацыя браслаўскага касцёла наведала відзаўскі дзіцячы дом сямейнага тыпу, гаспадыняй якога з’яўляецца даўняя парафіянка мясцовай святыні Святлана Дземідкевіч. Нядаўна яна стала мамай для шасцярых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія па розных прычынах засталіся без бацькоўскай апекі.
Божая Мудрасць уцелавілася сярод людзей у Асобе Езуса Хрыста. Ён, народжаны перад усімі вякамі, з’явіўся свету праз свае Уцелаўленне. У святле гэтай Мудрасці чалавек можа распазнаць сваё пакліканне, сваё прызначэнне і сэнс жыцця. Такім чынам, калі прымаем Хрыста, напаўняемся мудрасцю жыцця і дарамі Бога.
У XIV стагоддзі паміж Канстанцінопалем і Рымам працягваўся дыялог адносна паяднання падзеленых Касцёлаў, аднак характарызаваўся ён спецыфічнымі рысамі, якія ніжэй паспрабуем адзначыць і зразумець.
Падводзячы вынікі мінулага года, буйнейшыя газеты ў свеце назвалі Папу адной з самых галоўных і значных асобаў. Раней амерыканскі “Time” назваў Пантыфіка “Чалавекам года”.
У гэты першы дзень года няхай Пан нам усім дапаможа крочыць з большай рашучасцю па шляху справядлівасці і міру, патрабуючага моцы пакоры, негвалтоўнай сілы праўды і любові, – з такімі словамі Папа Францішак звярнуўся да вернікаў перад малітвай “Анёл Панскі” 1 студзеня, ва ўрачыстасць святой Багародзіцы Марыі і Сусветны дзень міру.
У Гомельскай дзіцячай вёсцы адбылося свята для сірот-інвалідаў. На ранішнік да дзяцей прыехала шмат гасцей: прадстаўнікі ўлады, дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас-міласэрнасць”, праваслаўны святар, госці з Польшчы.
1 студзеня, ва ўрачыстасць святой Багародзіцы Марыі і Сусветны дзень міру, Папа Францішак даверыў Маці Божай жаданні вернікаў і патрэбы ўсяго свету. Сваю першую Эўхарыстыю ў новым годзе Святы Айцец пачаў словамі старажытнай малітвы благаслаўлення, якой Бог навучыў Майсея: “Няхай благаслаўляе цябе Пан і аберагае цябе! Няхай Пан распраменіць сваё аблічча над табою і адорыць цябе ласкай. Няхай Пан скіруе на цябе свой погляд і адорыць цябе мірам”.
31 снежня, у вігілію ўрачыстасці святой Барагодзіцы Марыі, Папа Францішак узначаліў малітву Нешпараў у ватыканскай базыліцы св. Пятра. Пасля яе заканчэння адбылася адарыцыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і спеў гімну “Te Deum” у якасці падзякі Богу за мінулы год.