Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Папа перадаў вернікам сваю першую Апостальскую адгартацыю
24.11.2013 16:04

На заканчэнне Эўхарыстыі 24 лістапада Папа Францішак перадаў вернікам сваю першую Апостальскую адгартацыю “Evangelii gaudium” („Радасць Евангелля”). Яе публікацыя была прымеркавана да заканчэння Года веры.

 
Ліст рэктара Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Cусвету
24.11.2013 15:57

Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры!

 
Папа да катэхуменаў: калі будзе малой прага жывога Бога, вера рызыкуе ператварыцца ў звычку
23.11.2013 23:49

23 лістапада з нагоды заканчэння Года веры адбылася сустрэча Папы Францішка з катэхуменамі. У ёй удзельнічалі каля 500 чалавек з розных краін, якія рыхтуюцца да прыняцця сакрамэнту хросту.

 
Папа: клопат аб пажылых людзях павінен ажыццяўляцца ў атмасферы даверу і павагі
23.11.2013 15:50

Сёння Касцёл, як ніколі, павінен сведчыць аб каштоўнасці пажылых людзей, - з такім заклікам Святы Айцец звярнуўся да ўдзельнікаў штогадовай канферэнцыі Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя, якая 21-23 лістапада праходзіць у Ватыкане на тэму барацьбы з нейрадэгенератыўнымі захворваннямі ў пажылым узросце і душпастырскай апекі людзей з такім дыягназам.

 
Беларускія грэка-каталіцкія пілігрымы прыбываюць у Рым
23.11.2013 15:26

З благаслаўлення Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці арганізавана пілігрымка беларускіх грэка-католікаў у Рым на ўрачыстасці закрыцця Года веры, а таксама з нагоды 390-годдзя мучаніцкай смерці св. Язафата (1623) i 50-годдзя пакладання яго рэліквій у базыліцы св. Пятра (1963).

 
Папа Францішак: чалавек, як святыня Духа Святога, павінен слухаць Бога ўнутры сябе
23.11.2013 12:29

Храм з’яўляецца святым месцам, дзе самае галоўнае не рытуал, але аддаванне пашаны Пану, — адзначыў Папа Францішак падчас ранішняй Імшы 22 лістапада. Пантыфік падкрэсліў, што чалавек, як “святыня Духа Святога”, павінен слухаць Бога ўнутры сябе, прасіць Яго аб прабачэнні і ісці за Ім.

 
Больш за 40 сучасных абразоў прывезлі ў Каложу
23.11.2013 12:17

У Каложскай царкве арганізавана выстава абразоў святых, якіх шануюць як праваслаўныя, так і католікі. Супольную выставу абразоў прадставілі мастакі з чатырох краін. Адметна, што майстры паспрабавалі сябе ў кананічным іканапісе — выстаўленыя абразы спалучылі традыцыю і сучаснасць.

 
Біскуп Аляксандр Кашкевіч: што датычыцца будучыні веры на нашай зямлі — я аптыміст
23.11.2013 12:06

«Будучыняй Касцёла на нашай зямлі, як і ўвогуле Паўсюднага Касцёла, з’яўляецца моладзь. Цешыцца сэрца, гледзячы на такую колькасць маладых людзей, якія ўсведамляюць перажываемую веру, якія прымаюць актыўны ўдзел у разнастайных душпастырскіх акцыях, сустрэчах, пілігрымках, рэкалекцыях, якія займаюцца валанцёрствам... Адносна будучыні гэтай моладзі і іх веры мы можам быць спакойнымі», — адзначыў біскуп Гродзенскі ў інтэрв’ю газеце «Слова Жыцця».

 
«Карытас» Беларусі, Аўстрыі, Малдовы, Украіны разам у ахове правоў дзяцей
22.11.2013 19:57

У межах нацыянальнага праекту «Перш за ўсё сям’я, правы дзіцяці — зараз» дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» другі дзень збіраюцца спецыялісты па працы з дзецьмі, каб развіваць сваю дзейнасць, падзяліцца вопытам і адкрываць новыя гарызонты. Праект аб’ядноўвае Беларусь, Малдову і Украіну і мае на мэце дапамогу краінам у рэалізацыі палажэнняў Канвенцыі ААН па правах дзіцяці.

 
Распараджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
22.11.2013 19:01

Згодна з рашэннем 55-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ад 22 лістапада 2013 г. загадваем 1 снежня 2013 г., у першую нядзелю Адвэнту, ахвяраванні з адной са святых Імшаў прызначыць для дапамогі ахвярам тайфуну на Філіпінах.

 
<< Першая < Папярэдняя 1301 1302 1303 1304 1305 1306 1307 1308 1309 1310 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1303 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.