Папа Францішак праз пасрэдніцтва Папскай рады “Cor Unum” накіраваў суму ў памеры 150 тысяч амерыканскіх долараў на дапамогу пацярпелым ад наступстваў тайфуну “Хайян”, які абрынуўся некалькі дзён таму на Філіпіны. Гэтая сума, гаворыцца ў паведамленні Папскай рады, будзе распаўсюджана праз мясцовы Касцёл сярод найбольш пацярпелых ад стыхійнага бедства.
9-10 лістапада ў Вене прайшлі дні ўспаміну мучаніцтва св. Язафата Кунцэвіча, арцыбіскупа Полацкага, з нагоды 390-годдзя яго мучаніцкай смерці, а таксама мучанікаў Усходніх Цэркваў (каталіцкіх і праваслаўных). У Венскім універсітэце адбылася Міжнародная гістарычна-багаслоўская канферэнцыя «Што значыць сёння быць хрысціянінам?», на якой Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву прадстаўляў архімандрыт Сяргей Гаек.
10.11.2013, катэдра ў Пінску
На заканчэнне Года веры Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч даў інтэрв’ю газеце Гродзенскай дыяцэзіі «Слова Жыцця».
Хворыя – гэта не проста аб’ект салідарнасці і дабрачыннасці, але ў поўнай меры ўдзельнікі жыцця і місіі Касцёла, - звярнуў увагу Папа Францішак падчас сустрэчы 9 лістапада з членамі, валанцёрамі і падапечнымі Італьянскага нацыянальнага саюза транспарту хворых у Лурд і міжнародныя санктуарыі (UNITALSI), якая існуе ўжо на працягу 110 гадоў.
Бог праз свайго Сына абвяшчае ўсім вечнае жыццё і ўваскрасенне памерлых. Прыходзячы на Эўхарыстыю, мы жадаем прыняць дар жыцця, каб таксама знайсці надзею ўваскрасення.
Стартаваў сумесны праект «Захаваем дзяцей для жыцця» «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі і УАЗ «Браслаўскі абласны падлеткавы туберкулёзны рэабілітацыйны цэнтр» пры фінансавай падтрымцы «Renovabis». Праект ствараўся для паляпшэння ўмоваў прабывання падлеткаў у рэабілітацыйным цэнтры.
Івянец, 8 лістапада 2013 г.
25 лістапада Папа Францішак прыме на аўдыенцыі Прэзідэнта Расійскай Фэдэрацыі Уладзіміра Пуціна. Пра гэта паведаміў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі.
Папа Францішак зацвердзіў тэму Сусветнага дня моладзі, які пройдзе ў Кракаве (Польшча) у 2016 г. Гэта будуць словы з Евангелля паводле Мацвея: “Шчаслівыя міласэрныя, бо яны міласэрнасць спазнаюць” (Мц 5, 7). Акрамя таго, Пантыфік зацвердзіў тэмы дыяцэзіяльных Дзён моладзі, якія будуць папярэднічаць сусветнаму форуму.