«Аказваючы нашым дабрадзеям удзячнасць, мы заахвочваем да малітвы падчас кожнай Святой Імшы ў нядзелю 8 снежня ў інтэнцыі дабрадзеяў нашага Касцёла, каб Бог шчодра ўзнагародзіў іх дар сэрцаў і благаславіў за праяўленую шчодрасць», — адзначаецца ў паведамленні.
У нядзелю Хрыста Валадара Сусвету скончыўся перажываны ў Каталіцкім Касцёле Год веры. Гэты год быў часам энтузіязму і дынамікі, які многіх католікаў нанова прывёў да жыцця вераю. Гэта быў для хрысціянаў час ласкі, калі яны ўзбагаціліся духоўна, узмацняючы ў сабе Дух Божы, набіраючыся сілаў для наступнага адважнага крочання па дарогах жыцця з Хрыстом.
Калі смерць разглядаецца як канец усяго, яна пужае, але ў сэрцы чалавека ёсць “інстынкт”, які падказвае, што жыццё не заканчваецца ёю, — пра гэта сказаў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 27 лістапада.
27 лістапада перад агульнай аўдыенцыяй Святы Айцец Францішак сустрэўся ў ватыканскай Зале Паўла VI з 50 дзяўчынкамі, хворымі на сіндром Рэта, і іх сем’ямі. Гэта была ўжо не першая сустрэчы Папы з дзецьмі, якія пакутуюць ад сур’ёзных захворванняў.
22-24 лістапада ў Баранавічах прайшлі чарговыя рэкалекцыі руху сямейнай духоўнасці «Equipes Notre-Dame» пад назвай «Хто не жыве, каб служыць — марнуе жыццё», удзел у якіх прынялі 14 пар. Духоўным дарадчыкам рэкалекцый быў ксёндз Андрэй Сіповіч, у суботу на іх прыбыў таксама ксёндз Пётр Шарко.
23 лiстапада ў Мiнску адбыўся семiнар на тэму цнатлiвасцi і сямейных каштоўнасцяў «Далікатная кветачка цнатлівасці». Мерапрыемства праходзiла ў грэка-каталіцкай парафіі Св. Язэпа. Арганiзатарам выступiла грамадскае дабрачыннае аб’яднанне «Абарона жыцця. Выратаванне немаўлят».
Першая Апостальская адгартацыя Папы Францішка “Evangelii gaudium” (“Радасць Евангелля”) прадстаўлена 26 лістапада ў Прэс-службе Апостальскай Сталіцы. “Радасць Евангелля напаўняе сэрцы і жыццё тых, хто сустракаецца з Хрыстом”, — такімі словамі пачынаецца дакумент.
Чалавек можа быць гаспадаром моманту, але Хрыстус – Пан часу: пра гэта нагадаў Папа Францішак 26 лістапада ўдзельнікам Эўхарыстыі ў капліцы Дома св. Марты. Папа даў дзве парады, каб добра разумець цяперашні час і рыхтавацца да апошняга моманту: трываць у малітве і мець надзею.
Мінулым разам, размаўляючы аб пачатках сацыяльнага вучэння, мы адзначылі, што Касцёл заўсёды шукаў адказ на актуальныя для грамадства пытанні. І таксама казалі пра тое, што існуе памылковае меркаванне, нібыта першая сацыяльная энцыкліка паклала пачатак сацыяльнай дактрыне Касцёла. Насамрэч Касцёл заўсёды, ад самага пачатку, шукаў адказы на сацыяльныя пытанні.