Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Папа: Бог не пакідае без падтрымкі тых, хто Яму давярае
25.11.2013 16:39

Неабходна давяраць Богу заўсёды, нават у “крайніх сітуацыях”, — звярнуў увагу Папа Францішак падчас Эўхарыстыі 25 лістапада. Пантыфік засяродзіўся на постацях, прадстаўленых у літургічных чытаннях: яўрэйскіх юнаках, якія засталіся вернымі Богу, будучы ў рабстве ў Навухаданосара, і беднай удаве, якая ахвяравала на святыню ўсё, што мела.

 
Папа Францішак прывітаў беларускіх грэка-каталіцкіх пілігрымаў
25.11.2013 15:34

Беларускіх грэка-католікаў, якія прыбылі ў Рым на ўрачыстасці закрыцця Года веры, а таксама з нагоды 390-годдзя мучаніцкай смерці св. Язафата Кунцэвіча i 50-годдзя пакладання яго рэліквій у базыліцы св. Пятра, 25 лістапада прывітаў Папа Францішак. Разам з украінскай супольнасцю беларускія вернікі ў гэты дзень прынялі ўдзел у Літургіі.

 
Святы Айцец: сапраўдная вера праяўляецца асабліва ў моманты цяжкасцяў
25.11.2013 14:51

Вера, якая перажываецца глыбока і з пераканасцю, як правіла адкрываецца на абвяшчэнне Евангелля, — з такімі словамі Папа Францішак звярнуўся да больш чым 300 валанцёраў, якія дапамагалі ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў у рамках Года веры. 25 лістапада Пантыфік прыняў іх на аўдыенцыі.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча падчас Імшы ІІ Чэмпіянату Беларусі па міні-футболе сярод святароў
25.11.2013 14:09

Лепель, 25 лістапада 2013 г.

Трэнерам з’яўляецца Езус

 
Апублікаваны падрабязнасці канклава, на якім быў выбраны Папа Францішак
25.11.2013 12:53
У першым туры галасавання лідарам быў арцыбіскуп Мілана кардынал Анджэло Скола, які набраў 30 галасоў, а на другім месцы ішоў кардынал Берголіа.
 
Біскуп Велікаселец на завяршэнне Года веры: розум, сэрца, прырода і ўвесь свет кажуць, што Бог ёсць, што Ён Валадар Сусвету
25.11.2013 12:20

24 лістапада, ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету, беларускія католікі разам з усім Паўсюдным Касцёлам завяршылі Год веры, які быў абвешчаны Бэнэдыктам XVI. Яго завяршэнне адзначылі і ў гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці. Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец.

 
Валанцёры “Карытас” вучацца арганізоўваць сваю дзейнасць па ўсёй краіне
25.11.2013 07:06

Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» ужо распачало нацыянальны праект для Беларусі «Валанцёры», мэта якога — сабраць і падрыхтаваць тых, хто хоча бескарысліва служыць іншым. 23 лістапада адбыўся практычны трэнінг “Кіраванне валанцёрскай дзейнасцю”.

 
Біскуп Дзям’янка ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету ў Русіно: давяраць Езусу, ідучы праз жыццё
24.11.2013 17:57

24 лістапада, ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўзначаліў святую Імшу ў парафіі Хрыста Валадара ў Русіно (Баранавіцкі заходні дэканат). У гэты дзень у Касцёле адзначалася завяршэнне Года веры.

 
Пантыфік падзякаваў арганізатарам мерапрыемстваў Года веры і заклікаў маліцца за хрысціян, якіх пераследуюць
24.11.2013 17:28

24 лістапада перад малітвай “Анёл Панскі” Папа Францішак падзякаваў арганізатарам шматлікіх мерапрыемстваў, якія адбыліся ў рамках Года веры, у першую чаргу арцыбіскупу Рына Фізікелле, старшыні Папскай рады па новай евангелізацыі, і яго бліжэйшым супрацоўнікам.

 
«Прыняць у жыцці цэнтральнае месца Езуса»: Папа ўзначаліў Імшу на завяршэнне Года веры
24.11.2013 16:12

24 лістапада Папа Францішак узначаліў Імшу ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Імша адбылася на заканчэнне Года веры, абвешчанага Бэнэдыктам XVI. Перад пачаткам літургіі на плошчы Св. Пятра ўпершыню для публічнага ўшанавання былі выстаўлены рэліквіі Князя апосталаў, змешчаныя ў спецыяльную бронзавую урну.

 
<< Першая < Папярэдняя 1301 1302 1303 1304 1305 1306 1307 1308 1309 1310 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1302 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.