Гаворачы пра Папу Аляксандра VI Борджыа, нельга пакінуць без увагі абвінавачванні ў фізічнай ліквідацыі яго палітычных апанентаў, уплывовых кардыналаў і ўсіх, хто перашкаджаў яго планам і асабістаму ўзбагачэнню. Паводле “чорнай легенды”, у эпоху Аляксандра VI ватыканскія пакоі, маўляў, ператварыліся ў сапраўдную і жудасную лабараторыю смерці, у якой вырабляліся самыя вытанчаныя атруты: некаторыя дзейнічалі імгненна, а іншыя толькі праз месяц. Маўляў, атручванне стала пры гэтым Папу звычайным спосабам вядзення палітыкі і дасягнення жаданых вынікаў. Ці сапраўды гэта так, мы паспрабуем разабрацца сёння.